Вы тут

«Радней за жонку чалавека няма!»


...Райцэнтр. Плошча. Прыпынак. На лаўцы нас двое. Сюды ж — бачым здалёк — накiроўваецца трэцi — такi ж немалады, нечым заклапочаны.


I сапраўды — падсеў, адразу дастаў мабiльнiк. «Здароў... Гэта я, дзед, — сказаў, трэба разумець, унуку. А далей: — Твая праўда — i нацягаўся, i замарыўся, але ж у тым казённым доме (не паверыш!) усе свае справы зрабiў!.. Цяпер? Ды вось на прыпынку сяджу, аўтобус чакаю... Слухай, а ты ж недзе блiзка тут? Можа, падкiнуў бы мяне? А то ж бабуля там адна. Нябось, хвалюецца, нябось, чакаючы, усе вочы прагледзела... Што — не можаш? Заняты? Ну, тады бог з табой...»

Тэлефончык мiгам знiкае ў кiшэнi, а вось голас — па-ранейшаму гучыць. «Не, што нi кажыце, — гэта ўжо нам, тым, хто сядзiць ды стаiць паблiзу, гаворыць мужчына, — а радней за жонку чалавека няма! У мяне вось — тры сыны, чатыры ўнукi. У кожнага па машыне. Кожнаму я купляць памагаў... I сабе хацеў. Але ж неяк не выпадала: спачатку (мы з жонкай так думалi) трэба дзецям. Азiрнуцца не паспелi — ужо ўнукам трэба...»

Дзед чыстую праўду кажа, яму нiхто не пярэчыць. Хутчэй наадварот... Таму ён, падахвочаны ўвагай, пачынае ўспамiнаць, як некалi даўно служыў у Тбiлiсi («Тады ж адна краiна была, без нiякiх меж...»), як трапiў там на танцы. «Бачу, уся моладзь у крузе, а адна дзеўчынёха ля сцяны стаiць. Не сказаць, што прыгожая: дзве коскi, сукеначка ў кветачкi, знiзу над каленкамi — па разрэзiку, — дзед не толькi расказвае, а яшчэ i паказвае, — над iмi — па банцiку... Не паверыце: як запрасiў яе на танец, дык з той пары i танцую... Больш за паўвека ўжо!»

...Мiж тым на прыпынку з’яўляецца аўтобус. Людзi спяшаюцца да адчыненых дзвярэй. Знiкае ў салоне i той шчаслiвы танцор...

Удачы табе, незнаёмец! Здароўя жонцы... А дзецям i ўнукам — кароткi напамiн, што мала зрэдку званiць ды наведваць родных. Добра было б па магчымасцi дапамагаць iм: плацiць за любоў i клопат. Такiмi ж любоўю i клопатам.

Зоя Наваенка

г. п. Падсвiлле, Глыбоцкi раён

Загаловак у газеце: Любоўю за любоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.