Ранiцай жыхар Кобрына не знайшоў свой аўтамабiль Volkswagen Multivan Т4, якi напярэдаднi прыпаркаваў у двары шматпавярховiка. З улiкам дарагога будаўнiчага iнструмента, якi ляжаў у машыне, агульная сума шкоды склала каля 30 тысяч рублёў. Пацярпелы неадкладна выклiкаў мiлiцыю.
Вывучыўшы запiсы з камер вiдэаназiрання, сышчыкi ўстанавiлi, што мiкрааўтобус выкралi каля 2.30. Маршрут руху паказваў, што транспарт «увялi» за горад.
Увечары таго ж дня «бус» выявiлi за 15 кiламетраў ад райцэнтра — у гаражы на тэрыторыi закiнутага домаўладання. Да таго часу была атрымана iнфармацыя пра мужчыну, якi можа быць датычны да злачынства. Ноччу падазраванага затрымалi ў Кобрыне, расказалi ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Фiгурантам аказаўся раней судзiмы 47-гадовы жыхар райцэнтра. Участак, дзе ён абсталяваў гараж-адстойнiк, належыць далёкiм сваякам. Мужчына ўзяў у iх ключ ад пабудовы некалькi месяцаў таму.
Затрыманы вядомы праваахоўнiкам тым, што краў аўтамабiлi ў Еўропе i легалiзоўваў iх у Расii. Гэтым разам падазраваны iшоў на справу ў надзеi на крымiнальнае мiнулае «буса» i разлiчваў, што ўладальнiк пабаiцца заяўляць пра знiкненне транспартнага сродку ў мiлiцыю. Разлiк аказаўся няслушным: машына была юрыдычна чыстая.
Распачата крымiнальная справа за крадзеж у асаблiва буйным памеры.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: bobr.by
...Гэты вясковец быў вельмі шчыры працаўнік, да таго ж ніколі не квапіўся на чужое, нават на калгаснае
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.