Вы тут

МНС зацвердзіла нормы і правілы бяспекі пры ўводзе АЭС у эксплуатацыю


У Беларусі зацверджаныя нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі «Агульныя палажэнні забеспячэння бяспекі атамных электрастанцый». Адпаведная пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 13 красавіка 2020 года № 15 афіцыйна апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У прыватнасці, вызначана, што блок АЭС павінен ўводзіцца ў эксплуатацыю з улікам патрабаванняў зацверджаных агульных палажэнняў і іншых нарматыўных прававых актаў. У праекце АЭС павінныя ўсталёўвацца і абгрунтоўвацца, а ў справаздачы па абгрунтаванні бяспекі станцыі прадастаўляцца патрабаванні да паслядоўнасці і аб’ёму работ, што выконваюцца на этапах перадпускавых наладачных работ, фізічнага і энергетычнага пускаў, доследна-прамысловай эксплуатацыі. Павінна быць распрацаваная праграма ўводу ў эксплуатацыю блока АЭС.

Для сістэм і элементаў, важных для бяспекі, да пачатку фізпуска павінны быць гатовыя і правераныя абсталяванне і прылады.

Перадпускавыя наладачныя работы, фізічны і энергетычны пускі, доследна-прамысловая эксплуатацыя павінныя пацвердзіць, што атамная станцыя ў цэлым, а таксама сістэмы і элементы, важныя для бяспекі, выкананыя і функцыянуюць у адпаведнасці з праектам АЭС, выяўленыя недахопы ліквідаваныя. Дакументы, якія рэгламентуюць гэтыя этапы, павінныя ўтрымліваць пералікі ядзерна небяспечных работ і мер па прадухіленні ядзернай аварыі.

Блок АЭС, які ўводзіцца ў эксплуатацыю, павінен быць ізаляваны ад іншых блокаў АЭС і ад участкаў, дзе працягваюцца работы па ўзвядзенню.

БЕЛТА

Прэв’ю: arhangelsk.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?