Вы тут

Продаж новых тавараў у адной краме з ужываным адзеннем і абуткам прапануюць забараніць у Беларусі


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць праект пастановы Савета Міністраў, які прадугледжвае ўвядзенне абмежаванняў на продаж былых ва ўжыванні швейнага і трыкатажнага адзення, футравых вырабаў, галантарэйных тавараў і абутку ў адным гандлёвым аб’екце разам з новымі таварамі, піша БелТА.


Дзеянне пастановы будзе распаўсюджвацца на суб’екты, якія вядуць раздробны гандаль нехарчовымі ужыванымі і стокавымі таварамі. Згодна з праектам дакумента, да нехарчовых карыстаных тавараў адносяцца вырабы з бачнымі прыкметамі нашэння, мыцця, эксплуатацыі альбо належнай якасці, але без таварных цэтлікаў (этыкетак), а таксама тавары, прынятыя па дамове паміж камісіянерам і камітэнтам на камісію.

Праект дакумента распрацаваны па прапанове канцэрна «Беллегпрам», каб прыняць дадатковыя меры па абмежаванні рэалізацыі на тэрыторыі краіны былых ва ўжыванні нехарчовых тавараў лёгкай прамысловасці. «Паводле інфармацыі канцэрна, часта ў гандлёвых аб’ектах разам з таварамі такога тыпу рэалізуюцца стокавые тавары. Арганізацыі і фізічныя асобы — імпарцёры, дэкларуючы стокавыя тавары ў якасці сэканд-хэнду, фактычна ўхіляюцца ад выплаты мытных пошлін на новыя гатовыя вырабы (у сярэднім 15 % ад рэальнага кошту). Пры гэтым структуры, што дзейнічаюць у Беларусі, якія вядуць аптовы і раздробны гандаль сэканд-хэнд, у сваіх рэкламна-інфармацыйных матэрыялах нават не хаваюць, што частка прадукцыі, якая рэалізуецца — новыя стокавыя вырабы», — звярнулі ўвагу ў МАРГ.

Прэв’ю: ru.wix.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.