Вы тут

Стартуе новы рэспубліканскі маладзёжны праект БРСМ "#Разам з бацькамі"


1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей і Сусветны дзень бацькоў моладзь Прынямоння дае старт рэспубліканскаму маладзёжнаму праекту «#Разам з бацькамі» па добраўпарадкаванні дзіцячых дваровых пляцовак сіламі бацькоў і іх дзяцей разам валанцёрамі «Добрае Сэрца» і работнікамі ЖКГ.


Ініцыятыва Гродзенскай абласной арганізацыі БРСМ выклікала шырокі грамадскі рэзананс, а праект, задуманы як абласны, быў падтрыманы на ўзроўні краіны і адразу набыў больш высокі статус.

Прыняць удзел у праекце можа кожны ахвотны. Галоўны дэвіз — неабыякавасць. Так, 1 чэрвеня моладзь Гродзеншчыны добраўладкуе больш за 20 аб’ектаў.

Да прыкладу, у Гродне плануецца добраўпарадкаваць дзіцячыя пляцоўкі па вуліцах Курчатава, Церашковай, Ліможа, Кабяка. На тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 1» па вуліцы Урублеўскага бацькі супольна з валанцёрамі руху БРСМ «Добрае Сэрца» правядуць фарбавальныя работы — абновяць дзіцячую пляцоўку, агароджу і альтанкі, добраўпарадкуюць тратуарную дарожку. У раёне мікрараёна Альшанка актыў пярвічных арганізацый БРСМ каледжаў і маладыя сем’і Кастрычніцкага раёна горада над Нёманам добраўпарадкуюць адразу тры дзіцячыя пляцоўкі.

У Слоніме па вуліцы Чарняхоўскага валанцёры правядуць касметычны рамонт лавак і пясочніцы, зоймуцца афарбоўкай арэляў, турнікоў і лесвіцы на дзіцячай горцы. У Смаргоні, Ваўкавыску, Навагрудку, Іўі і Воранаве будуць добраўпарадкаваныя тэрыторыі дзіцячых пляцовак па вуліцы Леніна, Панкаўскай, Савецкай, Маладзёжнай і Веснавой адпаведна. У Бераставіцкім раёне на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Леніна, 38 новымі яркімі фарбамі зайграюць лаўкі, а ў Свіслачы і Дзятлаве навядуць парадак на пляцоўках па вуліцы Першамайская і Навагрудская.

На дзіцячых пляцоўках, дзе папрацуюць "#Разам з бацькамі", прапануецца ўстанавіць шыльды са словамі падзякі гэтым сем’ям.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».