Вы тут

У школьным раскладзе дзесяцікласнікаў з’явіцца "Чарчэнне"


Зацверджаны тыпавы вучэбны план для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2020/2021 навучальны год.


Як патлумачылі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, у наступным навучальным годзе ў тыпавым навучальным плане агульнай сярэдняй адукацыі адбудуцца нязначныя змены ў колькасці вучэбных гадзін на вывучэнне асобных прадметаў у 10-х класах (у параўнаннi з тыпавым вучэбным планам 2019/2020 навучальнага года). Змяненні звязаны з абнаўленнем зместу агульнай сярэдняй адукацыі, якое ажыццяўляецца паэтапна, пачынаючы з 2015/2016 навучальнага года.

"Акрамя таго, з новага навучальнага года прадмет "Чарчэнне" будзе вывучацца ў 10-х класах. У сувязі з тым, што вывучэнне геаграфіі Беларусі ў 2019 годзе было перанесена ў 9-я класы, на вывучэнне геаграфіі ў 10-х класах выдзелена адна гадзіна ў тыдзень. У 10–11-х класах тыпавым вучэбным планам прадугледжана вывучэнне інфарматыкі на базавым (1 гадзіна ў тыдзень) і павышаным (3 гадзіны ў тыдзень) узроўнях", — адзначылі ў ведамстве.

Для 1–9-х класаў у тыпавым навучальным плане змяненняў у пераліку навучальных прадметаў і колькасці гадзін на іх вывучэнне не адбылося. Захаваная магчымасць вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні ў 8–9-х (маецца на ўвазе дапрофільная падрыхтоўка) і 10–11-х класах (профільнае навучанне).

Тыпавы вучэбны план распрацаваны з улікам санітарна-гігіенічных патрабаванняў да абавязковай вучэбнай нагрузкі на тыдзень на навуэнцаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: aerodizain.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».