У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця дыстанцыйных продажаў на сайце Беларускай чыгункі цяпер можна аформіць дзіцячыя электронныя праязныя дакументы (квіткі) «з месцам» на цягнікі з нумараванымі месцамі як у адной замове з аплатай квіткоў па поўным тарыфе, так і без прывязкі да поўнага білета для праезду дарослага пасажыра. Раней афармленне дзіцячых праязных дакументаў «з месцам» ажыццяўлялася толькі ў адной замове з аплатай квіткоў па поўным тарыфе, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Аднак, звяртаем увагу, што праезд дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў без суправаджэння дарослых не дапускаецца.
У бліжэйшы час новы функцыянал будзе даступны і карыстальнікам мабільнага прыкладання пасля яго абнаўлення на іх прыладах. Афіцыйнае мабільнае прыкладанне Беларускай чыгункі «БЧ. Мой цягнік» даступна для бясплатнага спампоўвання карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.
Прэв’ю: pvlida.by
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.