Вы тут

У Мінску п’яны кіроўца збіў светлафор


Як паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, увечары 27 мая 59-гадовы вадзіцель, рухаючыся па вуліцы Голубева ў напрамку праспекта Газеты «Звязда», не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на бардзюр, пасля чаго — на светлафор.


Пацярпелых няма. Вадзіцель кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення (2,59 праміле).

У гэтым месяцы яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 18.16 КаАП Рэспублікі Беларусь — за кіраванне ў нецвярозым стане.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.