Вы тут

Мінскія мытнікі выявілі нелегалаў у грузавым адсеку аўтацягніка


Мінскія мытнікі пры даглядзе грузавога адсека аўтацягніка SCANIA сербскага перавозчыка выявілі двух грамадзян, якія схаваліся ў ім, гаворыцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.


Грузавы транспартны сродак прыбыў з Сербіі для афармлення ў зону мытнага кантролю ПМА "Белкультгандаль".

Паводле таварасуправаджальных дакументаў у фуры знаходзілася партыя кардона, але па факце сярод тавару схаваліся яшчэ два маладыя чалавекі 2004 года нараджэння.

Пры сабе ў грамадзян, як мяркуецца Афганістана, не было ніякіх дакументаў.

Мытнікі аператыўна выклікалі супрацоўнікаў Мінскага РУУС, якім і перадалі двух маладых людзей. У цяперашні час маладыя людзі знаходзяцца ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Мінскага раёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».