Вы тут

Беларусь атрымала ад МАГАТЭ лабараторыю для радыяцыйнага маніторынгу пры лясных пажарах


Беларусь атрымала ад Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі абсталяванне для ацэнкі радыелагічных пагроз, звязаных з ляснымі пажарамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт МАГАТЭ.


Мабільная лабараторыя з прыборамі і інструментамі для радыяцыйнага кантролю паветра і навакольнага асяроддзя дапаможа ў аператыўным рэагаванні на пажары ў Чарнобыльскай зоне. Яна можа працаваць у палявых умовах і абсталяваная партатыўнай прыладай для адбору проб паветра, ручным гама-спектрометрам, абсталяваннем для адбору проб глебы, сродкамі індывідуальнай аховы, прыладамі навігацыі і сувязі, камп’ютарам і іншым абсталяваннем.

Лабараторыя перададзена Беларусі па праекце тэхнічнага супрацоўніцтва, пачатага ў 2018 годзе, які ў асноўным накіраваны на аказанне дапамогі навукова-тэхнічнаму персаналу Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Прэв'ю: iz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?