Вы тут

Мінадукацыі: Пры правядзенні выпускных экзаменаў будуць выкананыя ўсе санэпідпатрабаванні


Пры правядзенні выпускных экзаменаў у школах будуць выкананыя ўсе санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, гаворыцца ў Тelegram-канале Міністэрства адукацыі.


Пры правядзенні выпускных экзаменаў неабходна забяспечыць захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў:

  • прадугледзець у месцах правядзення выпускных экзаменаў наяўнасць антысептыкаў і сродкаў індывідуальнай аховы;
  • арганізаваць правядзенне выпускных экзаменаў у памяшканнях вялікіх плошчаў і забяспечыць іх належны санітарны стан: старанна вымытыя кабінеты і мэбля ў іх (парты перш за ўсё), выветраныя кабінеты і інш.;
  • забяспечыць рассаджванне ў навучальных кабінетах па адным вучні за партай (або прадугледзець дзяленне класа на дзве групы для рассаджвання ў двух кабінетах).

Пры правядзенні экзаменаў у вуснай форме, каб пазбегнуць скаплення навучэнцаў, неабходна:

  • скласці графік прыходу навучэнцаў на экзамен (можна, напрыклад, папярэдне разбіць на групы па 5 чалавек);
  • выключыць знаходжанне ў навучальных кабінетах (памяшканнях), дзе праводзяцца выпускныя экзамены, старонніх людзей (знаходзяцца толькі члены экзаменацыйнай камісіі);
  • членам экзаменацыйнай камісіі рэкамендавана выконваць масачны рэжым падчас правядзення экзамену.
Прэв’ю: bash.news

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».