Вы тут

У Аршанскім раёне мужчына скраў каня з тэрыторыі малочна-таварнага комплексу


Нават наяўнасць двух вартаўнікоў не збянтэжыла непрацуючага 31-гадовага жыхара раёна, калі ён вырашыў скрасці каня з аднаго з мясцовых малочна-таварных комплексаў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.


Позна ноччу мужчына з боку поля зайшоў на тэрыторыю гаспадаркі, падышоў да загона, дзе знаходзіліся жывёлы, і вывеў з яго каня коштам больш за 550 рублёў. Пасля гэтага ён паспяшаўся знікнуць з месца злачынства.

Работнікі сельгаспрадпрыемства, не далічыўшыся жывёлы, выклікалі міліцыю. Ужо раніцай супрацоўнікамі крымінальнага вышуку скрадзены конь быў знойдзены ў пяці кіламетрах ад месца знікнення. Зламыснік, пераблытаўшы ногі каню, схаваў яго ў нізіне. Як пазней растлумачыў падазраваны, конь патрэбен быў яму для работы ў падсобнай гаспадарцы. Праўда, як устанавілі праваахоўнікі, да гэтага часу ў мужчыны цягі да зямельных работ заўважана не было, роўна як і нават уласнага агарода. А таму для якіх мэт ён скраў жывёлу, яшчэ трэба будзе ўстанавіць. Заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: iyryzan.rbsmi.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.