У Мiжнародны дзень абароны дзяцей, якi адзначаецца 1 чэрвеня з 1950 года, сацыякультурны канал Белтэлерадыёкампанii падрыхтаваў тэматычную праграму: мультфiльмы i мастацкае кiно, а таксама праекты ўласнай вытворчасцi, у тым лiку для самых маленькiх.
Так, у святочны дзень гледачоў чакаюць спецыяльныя выпускi праграм «Дабраранак» i «Калыханка». Адбудуцца паказы мультфiльмаў i мастацкiх кiнастужак.
У 14.30 творчая група «Наперад у мiнулае» адправiцца ў фальклорную экспедыцыю ў вёску Дзяржынск Лельчыцкага раёна, каб паназiраць за абрадам «Жанiцьба комiна» ў выкананнi калектыву «Пралеска». Вынiк вандроўкi — новая арыгiнальная версiя народнай песнi, якую выканае Тэатр эстраднай песнi «Хвiлiнка».
У 16.50 на тэлеканале пачнецца музычная праграма для дзяцей «Класiка — гэта класна!». Яна распачне цыкл забаўляльна-адукацыйных праграм, на якiх юныя слухачы далучаюцца да класiчнай музыкi, яе таямнiц, сэнсаў i нюансаў.
У 20.00 гераiняй фiльма-партрэта пра таленавiтую беларускую моладзь з цыкла «На вышынi» стане маладая мастачка Настасся Чачура.
На завяршэнне святочнага дня сацыякультурны канал пакажа балет «Шлях да мары» ў выкананнi навучэнцаў i выпускнiкоў Беларускай дзяржаўнай харэаграфiчнай гiмназii-каледжа.
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.