30 i 31 мая на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё можна будзе пачуць выступленнi i iнтэрв'ю пераможцаў i журы IХ Рэспублiканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусi».
Так, у аднайменнай праграме Першага нацыянальнага юныя «зорачкi» музычнага спаборнiцтва (яно сёлета прысвечана 75-годдзю Вялiкай Перамогi) будуць праводзiць вясну пад акампанемент сваiх песень i iнструментальных кампазiцый. А аўтар i вядучая праекта Таццяна Якушава раскажа, якiя ўражаннi пакiнуў конкурс, i ў двух радыёканцэртах прадставiць самых яркiх удзельнiкаў, хто здабыў сёлета ўзнагароды i дыпломы па ацэнках аўтарытэтнага журы.
Нагадаем, усяго на адрас арганiзатараў конкурсу «Маладыя таленты Беларусi» паступiла каля 400 заявак, i 157 канкурсантаў змагалiся за ўвагу журы ў фiнале. Уладальнiкамi Гран-пры сталi Настасся Жабко (намiнацыя «Эстрадны вакал»), Аляксей Iардасопаль (намiнацыя «Iнструментальная музыка») i Улада Фiлiповiч (намiнацыя «Спадчына»).
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.