Вы тут

Ісачанку паскардзіліся на нежаданне зрабіць пераразлік


Вiцэ-спiкер верхняй палаты парламента Анатоль IСАЧАНКА правёў прамую тэлефонную лiнiю.

Да яго звярнулiся заяўнiкi з розных куткоў краiны i па розных пытаннях: ад традыцыйнай «камунальнай» тэмы да медабслугоўвання. Усiх, хто тэлефанаваў са сваiмi праблемамi i просьбамi, намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi ўважлiва выслухаў, заяўнiкi пачулi вычарпальныя адказы, а на тыя, якiя патрабуюць дадатковага вывучэння праблемы, — атрымаюць у пiсьмовай форме ў замацаваныя заканадаўствам тэрмiны.


Камунальныя стасункi

Фота БЕЛТА.

Па традыцыi першае месца сярод званкоў адводзiцца тэме жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Не стала выключэннем i цяперашняя прамая лiнiя. Пажылая мiнчанка паскардзiлася Анатолю Iсачанку, што камунальнiкi не выконваюць рашэнне суда, якое абавязала iх аднавiць вентыляцыйны канал у яе кватэры. Вiцэ-спiкер Савета Рэспублiкi паабяцаў разабрацца з гэтым пытаннем.

Больш малады мiнчанiн, якi не першы год пакутуе ад непрыемнага суседства, выступiў з прапановай заканадаўчых змен i больш жорсткага стаўлення з пункту гледжання закона ў адносiнах да асацыяльных грамадзян, што атручваюць жыццё суседзям. Сапраўды, што рабiць, калi ўсе меры вычарпаныя? Iснуючы алгарытм не прыносiць супакою жыхарам. Анатоль Iсачанка падзякаваў за званок i паабяцаў больш шчыльна вывучыць тэму.

Гамяльчанка патэлефанавала з пытаннем аб налiчэннi «камуналкi» за дачку, якая жыве i вучыцца ў iншым горадзе. Жанчына паскардзiлася, што ў iнтэрнаце, дзе яна жыве, пераразлiк рабiць не жадаюць. Яе пытанне патрабуе больш дэталёвага вывучэння, грунтоўны адказ на яго яна атрымае ў вызначаны заканадаўствам тэрмiн.

Дарэчы, не толькi камунальныя праблемы, але i падзякi на гэтую тэму агучваюцца пасля правядзення прамых лiнiй. Напрыклад, сталiчныя жыхары аднаго са шматкватэрных дамоў падзякавалi Анатолю Iсачанку за дапамогу. Званок да яго зняў даўнюю праблему, якая перашкаджала жыхарам: яны скардзiлiся на беспарадак у падвале. Дзякуючы садзейнiчанню Савета Рэспублiкi гэтае пытанне вырашана, што i пацвердзiў станоўчы водгук.

Працаўладкаванне...

Здараецца, заяўнiкi звяртаюцца i па тэме садзейнiчання ў пошуках рабочага месца, калi ўсе самастойныя спробы не прынеслi вынiку. Так здарылася i цяпер: бухгалтар-эканамiст з Салiгорска расказала, што працяглы час не можа працаўладкавацца (у тым лiку праз цэнтр занятасцi насельнiцтва), патэнцыйныя наймальнiкi лiчаць, стажу па гэтай спецыяльнасцi малавата — два гады. «Для мяне гэта — як апошняя надзея», — звярнулася жанчына. Намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi запэўнiў заяўнiцу, што яе пытаннем зоймуцца.

....i добраўпарадкаванне

Жыхарка Капыльскага раёна Мiншчыны лiчыць, што асфальтавая дарога да яе вёскi даўно ўжо аджыла сваё i яе трэба аднавiць. Тым больш калi ў суседняй вёсцы гэтую праблему ўжо вырашылi. Маўляў, чым мы горшыя?

Аналагiчны званок прагучаў i з Пружанскага раёна Брэсцкай вобласцi: ваенны пенсiянер спытаў, цi магчыма пабудаваць веласцяжынку памiж некалькiмi вёскамi. Усе гэтыя пытаннi вывучаць больш дасканала, заяўнiкi атрымаюць пiсьмовыя адказы.

У iнтэрв'ю журналiстам вiцэ-спiкер верхняй палаты парламента адзначыў, што стасункi з людзьмi ў фармаце прамых тэлефонных лiнiй — гэта важны складнiк работы сенатараў, дэпутатаў усiх узроўняў.

— Гэта магчымасць пачуць усё з першакрынiцы. Праблемы бываюць як асабiстыя, так i больш маштабныя. Галоўнае — iх аналiзаваць i прымаць рашэннi, — падкрэслiў ён.

Большасць зваротаў, як правiла, звязана з праблемамi сферы ЖКГ, зямельнымi i маёмаснымi пытаннямi.

— Што датычыцца нашых актуальных тэм, то пытанняў па каранавiрусе сёння не паступала. У дзяржаве эфектыўна выбудавана сiстэма аховы здароўя, людзi ведаюць, куды звяртацца, медыцына працуе, усё iдзе ў штатным рэжыме, — падсумаваў Анатоль Iсачанка.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Магчымасць пачуць усё з першакрынiцы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.