Вы тут

Чыста там, дзе не смецяць


Падчас прамой тэлефоннай лiнii старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэя Бугрова мiнчане ўзнялi тэму добраўпарадкавання i чысцiнi дваровых тэрыторый сталiцы.


Андрэй Бугроў у той дзень атрымаў амаль 30 званкоў ад гараджан. Яны задавалi розныя пытаннi, закраналi i традыцыйныя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркi, iншыя аспекты жыцця вялiкага горада. Зразумела, кожны запыт узяты на кантроль, ён будзе разгледжаны спецыялiстамi гарадскiх службаў i арганiзацый.

Па вынiках размовы з мiнчанамi ў гарадскiм Савеце асаблiвую ўвагу вырашылi звярнуць на ўзнятыя пытаннi добраўпарадкавання праспектаў i вулiц сталiцы, чысцiнi дваровых тэрыторый, увогуле iх азелянення. У прыватнасцi, адным заяўнiкам была выказана прэтэнзiя, што ў асобных дварах мала высаджваюць дрэў i дэкаратыўных кустоў.

Вiдаць, калi гэта так, то мы маем хутчэй справу з выключэннем. За апошнiя два-тры гады ў Мiнску зроблена вельмi шмат для азелянення як самiмi гараджанамi, так i Мiнскзелянбудам i яго раённымi структурнымi падраздзяленнямi.

На думку Андрэя Бугрова, такая «зялёная» палiтыка будзе i надалей працягнута гарадскiмi ўладамi. Бо ад гэтага ў многiм залежыць якасць жыцця i цяперашнiх мiнчан, i наступных пакаленняў. А дастойнае зялёнае асяроддзе толькi спрыяе камфортнаму жыццю людзей. Невыпадкова Мiнск заслужана вылучаецца сярод iншых вялiкiх гарадоў планеты сваёй архiтэктурай, добраўпарадкаванасцю, бяспекай i чысцiнёй.

Але, як вядома, чыста там, не дзе прыбiраюць, а там, дзе не смецяць. У гэтым сэнсе своечасовы i актуальны быў званок з патрабаваннем узмацнiць адказнасць за выкананне правiлаў утрымання хатнiх жывёл.

— Такiя несур'ёзныя паводзiны асобных мiнчан непакояць i дэпутатаў гарсавета. Бо кожнаму гаспадару хатняй жывёлы трэба выконваць увогуле нескладаныя санiтарна-гiгiенiчныя нормы ўтрымання сабак i правiлы iх выгулу ў горадзе. А за iх парушэнне адказваць. На мой погляд, узмацненне адказнасцi тут бачыцца правiльнай мерай. Дэпутаты гарсавета мяркуюць уважлiва разгледзець гэтае пытанне, — гаворыць Андрэй Бугроў.

Але ў гарсавеце не збiраюцца вырашэнне праблемы зводзiць толькi да павышэння мер пакарання за невыкананне вышэйзгаданых нормаў i правiлаў, складання пратаколаў участковымi, выпiсвання штрафаў. Лiдар дэпутацкага корпуса сталiцы лiчыць, што тут можа больш актыўна праявiць сабе грамадскасць горада, iх аб'яднаннi, пункты аховы правапарадку.

Леанiд Тугарын

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.