Вы тут

Нацыянальную стратэгiю ўстойлiвага развiцця дапрацуюць


Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi Савета Рэспублiкi, нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлiвага развiцця Анатоль Iсачанка падчас абмеркавання з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусi Iаанай Казана-Вiшнявецкi i членамi краiнавай каманды ААН у Беларусi пытанняў супрацоўнiцтва.


Перагаворы прайшлi ў фармаце вiдэаканферэнцыi. Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, былi разгледжаны вынiкi ўзаемадзеяння нашай краiны i ААН па пытаннях дасягнення Мэт.

— Мы цэнiм магчымасць нашага супрацоўнiцтва i ўдзячныя за праекты, накiраваныя на падтрымку рэалiзацыi Мэт устойлiвага развiцця ў Беларусi, — адзначыў Анатоль Iсачанка.

У рамках партнёрства з агенцтвамi ААН у краiне сфармiравана i эфектыўна функцыянуе нацыянальная архiтэктура кiравання працэсам дасягнення Мэт устойлiвага развiцця, адбылiся значныя мiжнародныя i нацыянальныя мерапрыемствы. З удзелам экспертаў ААН, Савета па ўстойлiвым развiццi, парламенцкай i партнёрскай груп па МУР вялася работа над праектам Нацыянальнай стратэгii ўстойлiвага развiцця Беларусi да 2035 года.

— Яна сфармiравана, але з-за сiтуацыi, якая склалася, iснуючых сёння ў свеце выклiкаў асобныя кiрункi неабходна будзе дапрацаваць, — падкрэслiў ён.

Падчас перагавораў размова таксама iшла аб новым сумесным праекце па падтрымцы намаганняў Беларусi ў нацыяналiзацыi i лакалiзацыi МУР.

— Важна, што ён будзе накiраваны на вырашэнне актуальных задач: падтрымку нацыянальнай сiстэмы дасягнення МУР, арганiзацыю далейшай работы па зборы i апрацоўцы статыстычных даных, улiчваць рэгiянальныя аспекты, — удакладнiў нацыянальны каардынатар па МУР.

Iаана Казана-Вiшнявецкi звярнула ўвагу на тое, што рэалiзаваныя з Беларуссю сумесныя праекты з'яўляюцца ўнiкальным прыкладам узаемадзеяння ў сферы падтрымкi архiтэктуры па МУР на нацыянальным узроўнi.

— Мы вельмi зацiкаўлены ў тым, каб працягваць сумесную работу, — заявiла яна.

У сваю чаргу прадстаўнiк Праграмы развiцця ААН у Беларусi Аляксандра Салаўёва дадала, што новы праект, якi плануецца запусцiць з нашай краiнай, «дазваляе адказваць на патрэбы, якiя ўзнiклi ў сувязi з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй».

— ПРААН прыцягвае дадатковыя сродкi на барацьбу з пандэмiяй, працуе з шэрагам мiнiстэрстваў Беларусi. Прымаюцца меры па рэагаваннi на сацыяльна-эканамiчныя наступствы эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi, прыцягненнi новых тэхналогiй, развiццi валанцёрскага руху, узаемадзеяннi з Беларускiм таварыствам Чырвонага Крыжа, нашымi партнёрамi, у тым лiку з Расii, — падкрэслiла яна.

У цэлым Аляксандра Салаўёва канстатавала, што вынiкi па дасягненнi МУР у Беларусi адчувальныя i значныя, яны пазiтыўна ацэньваюцца мiжнароднай супольнасцю.

Загаловак у газеце: З папраўкай на выклiкi

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.