Вы тут

Пяць раёнаў Гродзенскай вобласцi сфармiруюць партнёрскую групу па ўстойлiвым развiццi


Пяць раёнаў Гродзенскай вобласцi — Ваўкавыскi, Зэльвенскi, Свiслацкi, Слонiмскi i Шчучынскi — сфармiруюць партнёрскую групу па ўстойлiвым развiццi.


Асноўная мэта такога аб'яднання — кансалiдацыя рэсурснага, эканамiчнага i кадравага патэнцыялу пяцi раёнаў вобласцi для вырашэння найбольш актуальных задач рэгiянальнага развiцця.

— Ужо цяпер раёны – дэкларанты партнёрскай групы праводзяць сумесныя мерапрыемствы па развiццi аграэкатурызму, культурным абмене. Наладжаны партнёрскiя сувязi памiж дзяржаўнымi структурамi, грамадскiмi арганiзацыямi, рэлiгiйнымi суполкамi. Стварэнне партнёрскай групы дазволiць арганiзаваць гэтую работу на сiстэмным узроўнi з улiкам ужо наяўнага беларускага i замежнага вопыту, — паведамiў старшыня Пастаяннай камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Палаты прадстаўнiкоў Валянцiн СЕМЯНЯКА.

Ён дадаў, што iнiцыятыва знайшла падтрымку ў кiраўнiцтва Гродзенскай вобласцi i раёнаў патэнцыйных удзельнiкаў праекта. Ёсць разуменне i экспертнае суправаджэнне з боку Праграмы падтрымкi Беларусi Федэральнага ўрада Германii.

Па iнiцыятыве парламентарыя ў рэжыме анлайн-канферэнцыi прайшоў арганiзацыйны семiнар па фармiраваннi ўмоў для сеткавага рэгiянальнага партнёрства пяцi раёнаў Гродзеншчыны. Удзельнiкi абмеркавалi вопыт рэгiянальнага ўзаемадзеяння Беларусi i замежных краiн, вывучылi патэнцыйныя магчымасцi сеткавых рэгiянальных аб'яднанняў i шляхi iх выкарыстання для ўстойлiвага развiцця пяцi раёнаў Гродзенскай вобласцi.

Iх прадстаўнiкi прэзентавалi сваё бачанне сеткавага ўзаемадзеяння.

— Мы вызначылi асноўныя канцэптуальныя падыходы па фармiраваннi рэгiянальнай партнёрскай групы. На разгляд прадстаўнiкоў Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Свiслацкага, Слонiмскага, Шчучынскага раёнаў вынесена дарожная карта на 2020 год па фармiраваннi групы, — адзначыў дэпутат.

У семiнары таксама ўзялi ўдзел прадстаўнiкi рэгiянальнага савета шасцi раёнаў Магiлёўскай вобласцi. Паводле слоў парламентарыя, iх практыка па распрацоўцы i рэалiзацыi сумесных праектаў, iнiцыятыў для павышэння ўстойлiвасцi iх развiцця ўяўляе асаблiвую цiкавасць.

У Беларусi працягваецца работа па рэалiзацыi Мэт устойлiвага развiцця. Для паляпшэння эфектыўнасцi гэтай работы ў Гродзенскай вобласцi распрацаваны праект стратэгii яе ўстойлiвага развiцця. Рыхтуюцца лакальныя стратэгiчныя планы гарадоў, раёнаў i мiкрарэгiёнаў вобласцi.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Вопыт i ўзаемадзеянне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.