Намеснiк Старшынi Савета Рэспублiкi, нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлiвага развiцця Анатоль Iсачанка сумесна з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусi Iаанай Казана-Вiшнявецкi i кiраўнiкамi агенцтваў ААН перадалi радзiльным дамам Мiншчыны партыю бескантактавых тэрмометраў.
Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, перадача прайшла на базе Клiнiчнага радзiльнага дома Мiнскай вобласцi.
— Адным з галоўных прынцыпаў рэалiзацыi Мэт устойлiвага развiцця з'яўляецца партнёрства. Разам з краiнавай камандай ААН мы вырашылi садзейнiчаць у прадухiленнi распаўсюджвання Cоvid-19, — адзначыў Анатоль Iсачанка. — Частка сродкаў па праектах, якiя прадугледжваюць рэалiзацыю МУР, накiравалi на закупку бескантактавых тэрмометраў. Такiм чынам мы рады аказаць дапамогу i зрабiць свой унёсак у агульную справу.
Па словах вiцэ-спiкера Савета Рэспублiкi, такiя ж акцыi ў найблiжэйшыя днi пройдуць па ўсёй краiне. Тэрмометры перададуць дамам-iнтэрнатам для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
У сваю чаргу Iаана Казана-Вiшнявецкi адзначыла, што агульная сума сродкаў, прыцягнутых агенцтвамi ААН на падтрымку медыкаў i медыцынскiх устаноў Беларусi, складае каля пяцi мiльёнаў долараў.
— Прыкладна мiльён мы перанакiравалi ў межах бягучых праектаў на такiя патрэбы. Яшчэ чатыры мiльёны — гэта новыя грошы, якiя паступаюць у Беларусь праз СААЗ, ЮНIСЕФ, ПРААН, Фонд у галiне народанасельнiцтва, Мiжнародную арганiзацыю па мiграцыi. Да нас далучаюцца новыя донары i партнёры з прыватнага сектара, — паведамiла яна.
Галоўны ўрач клiнiчнага радзiльнага дома Мiнскай вобласцi Пётр Масько падзякаваў за аказаную дапамогу: «Любая падтрымка сёння важная. Хачу сказаць, што ў цяперашняй эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi дробязяў не бывае. Бяспека кантактаў, лячэння, знаходжання ў лячэбнай установе залежыць ад дакладнага выканання рэгламенту. Вымярэнне тэмпературы з дапамогай бескантактавых тэрмометраў — гэта яшчэ адна ступень абароны i нашых пацыентаў, i нашага персаналу.
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны