Вы тут

У Віцебскім раёне два браты скралі з калгаснага поля рулон сена вагой 400 кілаграмаў


Сваякі з аграгарадка Замасточча адправіліся на невялікім трактары на калгаснае поле і там скралі рулон сена вагой 400 кілаграмаў.


Калі мужчыны вярталіся са здабычай дадому, на іх бяду насустрач ім ішоў работнік адміністрацыі гаспадаркі. Ён адразу зразумеў, адкуль сена, і сказаў, што яго трэба вярнуць ці пакінуць тут жа. Вяскоўцы выгрузілі скрадзенае і паехалі ў бок аграгарадка.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, праз пару гадзін яны вярнуліся і зноў паспрабавалі забраць здабычу. Праўда, іх зноў чакала расчараванне: сустрэча ўсё з тым жа прадстаўніком сельгасарганізацыі. Мужчына застаўся вартаваць рулон і зноў стаў патрабаваць не чапаць чужую маёмасць. На гэты раз браты не сталі яго слухаць і прыгразілі пабіць, калі ён стане ім перашкаджаць. Напалоханы мужчына звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі вярнулі сена ў гаспадарку, а ў дачыненні да падазраваных распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.