Вы тут

Агульная прастора памяці


Пра тое, як у Беларусі ды Расіі клапоцяцца пра мемарыялы Вялікай Айчыннай вайны, ішла размова на прэс­-канферэнцыі ў Мінску напярэдадні Дня Перамогі


Скульптурная кампазіцыя “Героям межаў, жанчынам і дзецям, якія мужнасцю сваёй у несмяротнасць крочаць” у Брэсцкай крэпасці

Прэс-канферэнцыя “Беларусь памятае. Мемарыялы Вялікай Айчыннай вайны: дабраўпарадкаванне і ўзвядзенне. Сучасныя тэхналогіі ды экспазіцыі” ладзілася ў Прэс-цэнтры Дома прэсы. Гаварылі пра вядомыя рэчы з лічбамі ў руках. Пра тое, што ў Беларусі пасля вайны пачалі ўзводзіць мемарыялы, і на сёння іх ужо каля 9 тысяч: для ўвекавечання памяці тых, хто загінуў, здзейсніў подзвігі. Яшчэ з гадоў Савецкага Саюза шырока вядомыя мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Курган Славы”, “Брэсцкая крэпасць-герой”. Многія помнікі былі створаны ўжо ў незалежнай Беларусі значна пазней. Напрыклад, у 1995‑м, да 50‑годдзя Вялікай Перамогі, адкрылі мемарыял “Буйніцкае поле”, прысвечаны абаронцам Магілёва. У 2004‑м — мемарыял воінам-пагранічнікам у Гродне. У 2011‑м — скульптурную кампазіцыю “Героям межаў, жанчынам і дзецям, якія мужнасцю сваёй у несмяротнасць крочаць” у Брэсцкай крэпасці.

Пра ўсе падзеі ваенных часоў, у памяць пра якія былі ўзведзены знакавыя мемарыялы, можна даведацца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. “Хто знаёміцца з нашай пастаяннай экспазіцыяй, той заўважае: у ёй адведзена шмат месца й абаронцам Брэсцкай крэпасці, героям-пагранічнікам, і ўдзельнікам іншых абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі 1941 года, адлюстравана трагедыя беларускіх гарадоў і вёсак, расказана пра генацыд беларускага народа,— гаварыў на прэс-канферэнцыі вучоны сакратар музея Валеры Надтачаеў.— У кожнай экспазіцыйнай зале ёсць інфатэрміналы, каб аператыўна выкарыстоўваць эксклюзіўную музейную й гістарычную інфармацыю, праглядаць мастацкія, дакументальныя фільмы”. Сёлета 6 мая ў музеі адкрылася экспазіцыя “Героі вайны на Чырвонай плошчы”. Выстаўлены 70 прадметаў і асабістых рэчаў удзельнікаў і гасцей парадаў на плошчы. Сярод іх — мундзір і асабістыя рэчы Васіля Казлова, савецкага й беларускага партыйнага й дзяржаўнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра, мундзір і асабістыя рэчы Георгія Жукава, палкаводца, маршала Савецкага Саюза, чатырохразовага Героя Савецкага Саюза. Валеры Надтачаеў сказаў: “Я вельмі рады, што ў нас з Расіяй агульная прастора памяці. Чаго нельга сказаць пра іншыя былыя савецкія рэспублікі, дзе гэта падвяргаецца перагляду, дзе здараюцца фальсіфікацыі, падмены сэнсу. У нас з Расіяй героі — агульныя, ворагі ды іх ахвяры — таксама”.

Дарадца-пасланнік Пасольства Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў на прэс-канферэнцыі падкрэсліў: “Мы аднолькава ўшаноўваем гэту Перамогу. Праходзяць гады, і многія палітычныя сілы ў Еўропе, мабыць, хацелі б нешта змяніць, неяк па-іншаму “прачытаць”. Але ж адмова ад уласнай гісторыі, ад тых дасягненняў і подзвігаў, якія былі здзейснены ў той няпросты час,— гэта шлях у нікуды, у бездань. Бо гісторыя — гэта частка нацыянальнай ідэнтычнасці народа. Мінулае — гэта мост у будучыню, і будаваць гэту будучыню можна толькі на аснове той гісторыі”.

Дарэчы, у дзень прэс-канферэнцыі, 30 красавіка, Расіі былі перададзены сем капсул з зямлёй з шасці абласцей Беларусі ды Мінска, дзе вяліся жорсткія баі. Урачыстая цырымонія перадачы прайшла перад Храмам-помнікам у гонар Усіх Святых. У ім ёсць крыпта, дзе ўвекавечваецца памяць пра воінаў ды ахвяры войнаў розных часоў. Зберагаецца там і зямля з месцаў пахаванняў на тэрыторыі Расіі. Капсулы з зямлёй з Беларусі будуць зберагацца ў плітах Галоўнага храма Узброеных сіл Расіі.

Прастора памяці ў нас з Расіяй сапраўды агульная. Шмат расіян, каля 70% ад усіх наведнікаў, прыязджае ў Хатынь. Дырэктар мемарыяльнага комплексу Артур Зельскі расказаў: “Шмат сем’яў прыязджае. А сёння важна праз сямейнае выхаванне зберагчы гістарычную памяць. Хатынь — гэта ж помнік і ўсім беларускім вёскам, якія спасціг яе лёс, і ўсім загінулым мірным жыхарам Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання. Ветэранаў застаюцца адзінкі, але яшчэ жывое пакаленне дзяцей вайны, якія перажылі яе жахі. Хатынь дае магчымасць адчуць тую вялікую трагедыю”. Летась Мемарыяльны комплекс “Хатынь” наведалі 250 тысяч чалавек з 84 краін.

У год юбілею Вялікай Перамогі беларусы шмат зрабілі для зберажэння памяці пра тую страшную вайну. Мемарыялы Вялікай Айчыннай былі ўпарадкаваны, да іх леглі жывыя кветкі — як сімвал жывой нашай памяці.

Ганна Лагун

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.