Вы тут

Дзве новыя экалагічныя сцежкі з’явяцца ў Мінску


У 2020 годзе ў сталіцы адкрыюцца дзве новыя экалагічныя сцежкі: у раёне заапарка і вул. Асаналіева. Пра гэта паведаміў падчас прамой тэлефоннай лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, перадае БЕЛТА.


«На наступным тыдні скончацца работы па стварэнні новай экалагічнай сцежкі ля Мінскага заапарка. Завяршаецца праектаванне яшчэ адной экалагічнай сцежкі ў Кастрычніцкім раёне па вул. Асаналіева працягласцю каля 2 км», — распавёў Аляксандр Дараховіч.

Паводле яго слоў, цяпер у кожным з раёнаў Мінска добраўпарадкавана па некалькі экалагічных сцежак, дзе мінчане і госці сталіцы могуць атрымліваць асалоду ад спеваў птушак, маюць магчымасць убачыць некаторых жывёл, змей, рэдкія расліны. Пры праектаванні новых маршрутаў па дзікіх тэрыторыях сталіцы гарадскія ўлады ўлічваюць замежны вопыт, але пры гэтым арыентуюцца на асаблівасці беларускай прыроды. Праца па ўладкаванні новых экасцяжын у сталіцы будзе працягвацца, паколькі ў гэтым ёсць патрэба і гэтаму спрыяе ландшафт Мінска, запэўніў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.