Вы тут

Піневіч: У Беларусі імкнуцца папярэдзіць наступствы COVID-19 для тых, хто паправіўся


Пра гэта сёння журналістам паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БЕЛТА.


Першы намеснік міністра падкрэсліў важнасць не толькі шматступеннай сістэмы аказання медыцынскай дапамогі, але і сістэмы далечвання. Да яе падлучаныя рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя Машэрава, рэспубліканская бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне, два санаторыі Мінпрацы і сацабароны, бальніца спелеалячэння ў Салігорску. «Мы ўжо глядзім наперад, каб прыбраць усе наступствы, якія могуць наступіць ў пацыентаў, якія так ці інакш сутыкаліся з гэтай інфекцыяй», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Сёння ў ходзе маніторынгу сітуацыі з COVID-19 ва ўстановах аховы здароўя ён наведаў 2-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска. Намеснік міністра адзначыў, што алгарытм дзеянняў тут ужо адпрацаваны, у тым ліку ў так званай чырвонай зоне. Пацыенты атрымліваюць увесь аб’ём неабходнай дапамогі. Паводле слоў першага намесніка міністра, сёння яго пытанні тычыліся не толькі самаадчування людзей. Ён цікавіўся, дзе пацыенты, з іх пункту гледжання, маглі быць інфікаваныя. Такія апытанні вельмі важныя. «Дзяржаўная санслужба Мінска штодня дае справаздачу па кожным пацыенце, кропцы, дзе, магчыма, было перасячэнне з інфікаваным. Асноўная наша задача — змяншэнне нагрузкі ў гэтым дачыненні», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Складзены план вываду ўстаноў аховы здароўя Мінска з функцыянавання ў сістэме аказання дапамогі пацыентам, інфікаваным COVID-19, на планавы рэжым працы. Мінскія бальніцы паступова да яго вяртаюцца. У якасці прыкладу першы намеснік міністра прывёў Мінскі гарадскі анкалагічны дыспансер, БХМД і гарадскую гінекалагічную бальніцу.

Прэв’ю: m24.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».