Вы тут

Міністэрства аховы здароўя адсочвае патрэбы бальніц у рэгіёнах і выкананне рэкамендацый па COVID-19


Міністэрства аховы здароўя пастаянна адсочвае патрэбы ўстаноў аховы здароўя ў рэгіёнах Беларусі і выкананне імі рэкамендацый па COVID-19. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падчас наведвання 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае БЕЛТА.


«Сістэма аховы здароўя заўсёды працавала ў рэжыме 24/7. З сакавіка ў такі ж рэжым пераведзеныя і органы дзяржкіравання. Сёння сітуацыя знаходзіцца на кантролі ва ўсіх прадстаўнікоў вертыкалі ўлады. Самую пільную ўвагу ёй надае і кіраўнік дзяржавы. Безумоўнае патрабаванне — змагацца за кожнага пацыента. У гэтым пытанні не бывае дробязяў, — падкрэсліў Уладзімір Каранік. — Мы штодня, а часам і некалькі разоў на дзень дакладваем пра эпідэміялагічную сітуацыю, пра прагнозы яе развіцця, даступнасць медыцынскай дапамогі. Акрамя таго, трэба ацэньваць дакладнасць выканання ўсіх рэкамендацый, настрой людзей, якія працуюць у чырвонай зоне, разумець, якія ў іх патрэбы і праблемы. Для гэтага трэба наведваць установы аховы здароўя».

Створана маніторынгавая група, якая аб’язджае стацыянары ў розных рэгіёнах. Кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя практычна штодня наведвае ўстановы аховы здароўя. Праводзіцца маніторынг дакладнасці выканання ўсіх рэкамендацый, ацэньваюцца патрэбы бальніц на месцах. У кожнай установе кантралюецца забеспячэнне сродкамі індывідуальнай абароны, лекамі, даступнасць кропак рэспіраторнай падтрымкі, наяўнасць апаратаў ШВЛ. «У буднія дні, як правіла, наведваем рэгіёны нашай краіны, а ў выходныя ў асноўным аглядаем медустановы Мінска. Учора быў у Мінскім анкадыспансэры, 1-й гарадской клінічнай бальніцы, сёння наведваю новы корпус 5-й ГКБ, каб ацаніць, як яны ўвайшлі ў працу, ці ёсць нейкія праблемы, наколькі выразна выконваюцца ўсе рэкамендацыі», — адзначыў міністр.

Уладзімір Каранік падкрэсліў, што медыцынская дапамога павінна быць аказаная ў строгай адпаведнасці са стандартамі і ў поўным аб’ёме. «Медыкі бачаць станоўчыя тэндэнцыі (у сітуацыі з COVID-19 — Заўвага БЕЛТА), але ў іх не павінна замыльвацца вока. Маніторынгі дазваляюць сістэме заставацца ў тонусе. Ні ў адной установе мы не бачылі нейкіх грубых парушэнняў стандартаў, алгарытмаў, недахопу сродкаў індывідуальнай абароны», — звярнуў увагу ён.

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.