Падаражэюць гарачая вада і ацяпленне
Тарыфы на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і падагрэў вады) павялічацца ў новым месяцы з 18,4831 да 20,6216 рубля за 1 Гкал.
Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя паслугі таксама вырасце — з 88,99 да 92,25 рубля за 1 Гкал. Тарыфы ў Беларусі павышаюцца планава, двойчы на год.
Вырастуць тарыфы на электрычнасць
Тарыфы на электраэнергію павялічацца і для ўладальнікаў прыватнага жылля, і для жыхароў шматкватэрных дамоў.
Цэннік павысіцца па ўсіх трох тарыфах:
Даражэюць цыгарэты
У пачатку лета ў Беларусі падаражэюць 77 марак цыгарэт: 2 — якія вырабляюцца фабрыкай «Нёман», 8 — ТАА «Тытунь-інвест», 42 — ТАА «Інтэр Табака», 20 — якія імпартуюцца дзяржпрадпрыемствам «Беларусьгандаль», 5 — СЗАТ «Энерга-Оіл». Мінімальны рост коштаў на асобныя маркі цыгарэт у чэрвені складзе 2 капейкі, максімальны — 25 капеек.
У чэрвені ў продажы з’явяцца новыя цыгарэты.
Вырастуць пошліны на нафту
Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС, павялічацца.
Такое рашэнне прыняў Саўмін. Стаўка пошліны на сырую нафту вырасце з 6,8 да 8,3 долара за тону, прамагонны бензін — з 3,7 да 4,5 долара за тону, а на таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты — з 2 да 2,4 долара за тону.
Такая ж пошліна (2,4 долара за тону) усталяваная ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых маслаў.
Вяскоўцы змогуць зняць грошы з картак праз касу крамы
Вяскоўцы і жыхары малых гарадскіх паселішчаў, у якіх ёсць банкаўскія карткі, змогуць здымаць грошы праз касы мясцовых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць у сельскай мясцовасці або аказваюць тут паслугі насельніцтву. Праўда, не з 1, а з 5 чэрвеня.
Пры гэтым сума наяўных, якую можна выдаць трымальніку карткі ў рамках адной аперацыі, не павінна перавышаць 5 базавых велічынь уключна (135 рублёў).
Пры гэтым выдача наяўных у крамах па картках будзе правам, а не абавязкам арганізацый гандлю і сэрвісу.
За паркоўку на зялёных зонах стануць штрафаваць
Новая мера адказнасці для аўтааматараў уводзіцца ў сталіцы. Тым з іх, хто паркуецца на зялёных зонах, з 1 чэрвеня пачнуць выстаўляць рахункі.
Прычым парушальнікі заплацяць двойчы — штраф за парушэнне ПДР плюс пакрыццё шкоды за пашкоджаны газон.
Адкрываюцца дзіцячыя лагеры
Дзіцячыя лагеры ў школах пачнуць працаваць з 1 чэрвеня. Лік месцаў у іх будзе залежаць ад колькасці жадаючых.
Мабільны аператар А1 унясе змены ў працу
З 1 чэрвеня аператар мабільнай сувязі A1 закрые некаторыя тарыфныя планы і падыме абаненцкую плату. У прыватнасці будзе спынена абслугоўванне на некаторых архіўных тарыфных планах: лінейка «Хіт», «Прэстыж», «Разам», «Wi-Fi» і іншыя. Замест гэтага карыстальнікаў перавядуць на тарыфныя планы лінейкі «Комбі», а таксама тарыфы лінейкі «VOKA ТБ». Акрамя таго, у сярэднім на 3,5 % павялічыцца абаненцкая плата на тарыфных планах лінейкі «Хатні», тарыфе «Інтэрнэт 70», а таксама тарыфах «VOKA ТБ».
Пры жаданні можна будзе самастойна перайсці на любы тарыфны план новай лінейкі «Комбі». Змены па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі закрануць таксама і карпаратыўных кліентаў А1.
Усе фота: pixabay.com
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны