Вы тут

На Віцебшчыне падчас капання магілы знайшлі больш за сотню мінамётных мін часоў вайны


Больш за 200 мінамётных мін часоў вайны знайшлі за мінулыя выхадныя ў Віцебскай вобласці. На могілках у вёсцы Васюты пры падрыхтоўцы месца для пахавання рабочыя на глыбіні прыкладна аднаго метра натыкнуліся на падазроныя прадметы. Яны звярнуліся ў міліцыю.


На месца прыбыла сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5524 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Падчас абследавання ўчастка сапёры выявілі 120 мінамётных мін калібру 81 міліметр, а таксама чатыры артылерыйскія узрывальнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Як мяркуюць спецыялісты, такая колькасць боепрыпасаў у адным месцы тлумачыцца тым, што падчас вайны боепрыпасы былі зваленыя ў адну яму.

За дзень да гэтага ў лесе каля пасёлка Обаль у Шумілінскім раёне пры правядзенні лесанарыхтоўчых работ таксама быў знойдзены вялікі склад боепрыпасаў, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. Усяго было выяўлена: 96 мінамётных мін калібру 50 міліметраў і сем — калібру 82 міліметры. Усе знаходкі ваеннага часу вывезены ў бяспечнае месца і знішчаныя сапёрамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?