Вы тут

БРСМ запрашае да ўдзелу ў фотаконкурсе з вышыванкай


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі працягвае праект «Беларусь — крыніца натхнення» і запрашае паўдзельнічаць у фотаконкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай».

Ён накіраваны на вывучэнне і захаванне нацыянальных традыцый, папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа, стварэнне сегментаў патрыятычнай тэматыкі з элементамі нацыянальнага арнаменту ў культурнай інтэрнэт-прасторы.

Фотаконкурс стартуе 2 чэрвеня і будзе доўжыцца да 22 чэрвеня. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі вучнёўскай, студэнцкай, працоўнай моладзі, спартсмены, творчыя і навуковыя хлопцы і дзяўчаты, актыў і лідары маладзёжных аб’яднанняў, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы. Конкурсныя работы прымаюцца ў двух катэгорыях: «сэлфі-фота» і «традыцыйнае фота». Конкурсныя работы катэгорыі «традыцыйнае фота» (групавыя і адзінкавыя) могуць быць прадстаўлены ў намінацыях «Фота маляняці ў вышыванцы», «Фота закаханых у вышыванцы», «Мая сям’я ў вышыванцы», «Моладзь у вышыванцы», «Вышыванкі ў іншых краінах».

У катэгорыі «сэлфі» ўдзельнічаюць фатаграфіі, апублікаваныя з 2 чэрвеня па 22 чэрвеня ў Instagram з указаннем хэштэгаў #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкi, #деньвышиванки і згадваннем афіцыйнага акаўнта БРСМ. Профіль удзельніка конкурсу павінен быць адкрытым, інакш рэгістрацыя творчай работы немагчымая. Фотаработы ў катэгорыі «традыцыйнае фота» прадстаўляюцца ў электронным выглядзе на пошту itbrsm@gmail.com c пазнакай «Фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай». Дапускаецца выкарыстанне графічных рэдактараў для рэтушы і іншых нязначных змяненняў. Фотакалажы і фотамантаж не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе.

На першым этапе члены журы з дасланых конкурсных работ выбіраюць па тры найлепшыя фатаграфіі ў кожнай намінацыі (акрамя анлайн-конкурсу) у катэгорыі «традыцыйнае фота» і адну фатаграфію ў катэгорыі «сэлфі-фота». У склад журы ўваходзяць арганізатары конкурсу, прафесійныя фатографы і іншыя незацікаўленых асобы. На другім этапе члены журы ацэньваюць адабраныя фатаграфіі па якасці, мастацкай каштоўнасці, ідэі і адпаведнасці зададзенай тэме. Пераможцамі конкурсу стануць работы, якія набралі большую колькасць балаў. Арганізатары пакідаюць за сабой права не вызначаць пераможцу ў якой-небудзь з намінацый і заснаваць дадатковага пераможцу ў іншай намінацыі, калі пры ацэньванні конкурсныя работы будуць мець нізкія балы.

У намінацыі «анлайн» удзельнічаюць работы, якія занялі чацвёртан месца ў кожнай катэгорыі па колькасці балаў. З 23 чэрвеня па 30 чэрвеня яны размяшчаюцца для галасавання гледачоў у афіцыйнай групе «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі БРСМ» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Пераможцу вызначаць па колькасці галасоў і ўзнагародзяць асобна. Вынікі конкурсу будуць падведзены 30 чэрвеня. Аўтары работ, якія занялі прызавыя месцы ў катэгорыях «традыцыйнае фота», «сэлфі-фота» і намінацыі «анлайн», будуць узнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі (фотаапаратамі імгненнай друку) падчас правядзення рэспубліканскага свята «Дзень вышыванкi».

Арганізатарам праекта выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…