Вы тут

У Шанхаі пачынаюцца заняткі для малодшакласнікаў


І адкрываюцца дзіцячыя садкі.


У Шанхаі з 2 чэрвеня пачнуцца заняткі для вучняў першага, другога і трэцяга класаў пачатковых школ, а таксама зноў адкрыюцца гарадскія дзіцячыя сады і яслі. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Вучні малодшых класаў могуць працягнуць анлайн-навучанне на даму па меры неабходнасці, заявілі ў гарадскім камітэце па справах адукацыі, дадаўшы, што анлайн-навучанне будзе доўжыцца да канца гэтага семестра.

З 2 чэрвеня прыватныя дзіцячыя садкі і яслі ў Шанхаі могуць самастойна выбіраць час для аднаўлення заняткаў пасля атрымання дазволу ад раённых органаў адукацыі. У камітэце заявілі, што ўмовы ў пачатковых школах і дашкольных установах павінны адпавядаць санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням перад аднаўленнем заняткаў.

Навучальным арганізацыям, умовы ў якіх адпавядалі адпаведным патрабаванням, дазволілі аднаўляць афлайн-паслугі па навучанні на адкрытым паветры з 18 мая. Раней вучні другога і трэцяга класаў сярэдніх школ першай і другой прыступак у Шанхаі пачалі хадзіць на заняткі.</p>

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.