Вы тут

​Выдавецтва «Деловая печать» выпусцiла новую кнiгу Зiновiя Прыгодзiча


Выдавецтва «Деловая печать» выпусцiла новую кнiгу Зiновiя Прыгодзiча. Пад адной вокладкай — нарысы i iнтэрв'ю. Аснову кнiгi складаюць тэксты, якiя расказваюць пра падзеi Вялiкай Айчыннай вайны. Чытаем у выдавецкай анатацыi: «Кнiга «Трывожная памяць» апавядае пра людзей, якiя прайшлi праз жахлiвыя выпрабаваннi Вялiкай Айчыннай вайны. Адны — у партызанах i на фронце, другiя — дзецьмi — падчас фашысцкай акупацыi. Перажытае налажыла глыбокi адбiтак на iх душэўны i духоўны свет, на iх далейшы лёс».


Як жывы паўстае перад чытачом у расповедзе Зiновiя Прыгодзiча народны пiсьменнiк Беларусi Васiль Быкаў («Вайна — не займальная прагулка»). «З любоўю i нянавiсцю зямною» — дыялог з вялiкiм паэтам сучаснасцi i сябрам Генадзем Бураўкiным. Вось што, у прыватнасцi, паэт сказаў свайму суразмоўцу: «...Чаму я так многа ўспамiнаю пра тыя цяжкiя i незабыўныя гады? Таму што думаю: менавіта тады пачала фармiравацца любоў i нянавiсць мае i многiх маiх равеснiкаў».

У кнiзе Зiновiя Прыгодзiча чытача чакаюць сустрэчы з народным мастаком СССР Мiхаiлам Савiцкiм, празаiкам Барысам Сачанкам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Янкам Сiпаковым, пiсьменнiкам-франтавiком Алесем Савiцкiм, легендарным скульптарам i архiтэктарам Леанiдам Левiным, кампазiтарам Iгарам Лучанком, сынам Якуба Коласа — доктарам тэхнiчных навук Мiхасём Канстанцiнавiчам Мiцкевiчам i iншымi цiкавымi суразмоўцамi, праз якiх аўтар «Трывожнай памяцi» вымалёўвае партрэт блiзкага i зразумелага яму часу.

Мiкола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Пра жахлiвыя выпрабаваннi

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».