Невялiкага памеру альбом «Жыровiцкi Свята-Успенскi манастыр» пабачыў свет на трох мовах — беларускай, рускай i англiйскай. Наклад выдання — 800 экзэмпляраў. Аўтар тэкстаў — Аляксандр Ярашэвiч. У кнiзе змешчаны рэпрадукцыi даўнiх iлюстрацыйных матэрыялаў i сучасныя здымкi А. Дрыбаса, Д. Ласько. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе i пры фiнансавай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь.
Несумненна, выданне будзе запатрабавана, знойдзе свайго чытача i сярод наведвальнiкаў святога месца. Пераконвае ў гэтым i грунтоўны тэкст да фатаграфiчных выяў. А. Ярашэвiч расказвае хоць i коратка, лаканiчна, але вельмi насычана, грунтоўна пра самi Жыровiцы (старажылы i зараз называюць мястэчка «Жырава», хоць такая назва ўжо ў XVII стагоддзi лiчылася старадаўняй), пра знаходку маленькага абразка Мацi Божай, пра вытокi фармiравання святой прасторы, пра тое, як узнiк манастыр. Такiя падрабязнасцi дапамагаюць больш аб'ектыўна прадставiць гiсторыю святынi, ды i ўвогуле гiсторыю праваслаўнага жыцця ў Беларусi. А. Ярашэвiч нагадвае, што «дзякуючы цудатворнаму абразу Мацi Божай i шчодрасцi фундатараў манастыр стаў буйнейшым цэнтрам рэлiгiйнага i культурнага жыцця; у iм шмат разоў адбывалiся кангрэгацыi базыльян, пачынаючы з 2-й (1629, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694). З 1636 года богаслужэннi праводзiлiся па двух абрадах — грэчаскаму i рымскаму».
Сёння ва ўмовах пандэмii каранавiруса асаблiва важным фактам падаецца выданне такога альбома.
Сяргей ШЫЧКО
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».