Вы тут

З пачатку года пасажыры БЧ аформілі больш за 682 тысячы электронных білетаў


На афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by) за пяць месяцаў аформлена каля 351 тысячы праязных дакументаў (білетаў), а таксама ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» набыта амаль 179 тысяч білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі.


З укараненнем Беларускай чыгункай новых рэсурсаў па продажы праязных дакументаў у пасажыраў з’явілася магчымасць набываць электронныя квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа і гарадскіх ліній (з ненумераванымі месцамі). Так, за пяць месяцаў гэтага года ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» і мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» на гэтыя цягнікі рэалізавана больш за 152 тысяч электронных білетаў.

Асаблівасцю раздзела «Паслугі пасажырам» з’яўляецца магчымасць афармлення праязных дакументаў непасрэдна пры праглядзе раскладу без неабходнасці пераключэння на іншыя рэсурсы. Сайт адаптаваны для выкарыстання як на стацыянарных (дэсктопных), так і мабільных прыладах. Абодва рэсурсы падтрымліваюць рускую, беларускую і англійскую мовы.

Афіцыйнае мабільнае прыкладанне Беларускай чыгункі «БЧ. Мой цягнік» даступна для бясплатнай запампоўкі карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.

З улікам пашырэння магчымасці выкарыстання сучасных інтэрнэт-сэрвісаў па рэалізацыі электронных білетаў на Беларускай чыгунцы з 15 чэрвеня інтэрнэт-рэсурс poezd.rw.by спыняе сваю работу, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Для ўваходу ў адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» і мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» карыстальнікам, раней зарэгістраваным на сайце poezd.rw.by, неабходна выкарыстоўваць рэгістрацыйныя дадзеныя свайго ўліковага запісу.

Беларуская чыгунка працягвае працу па развіцці электронных сэрвісаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.