Вы тут

Мiнскi гарадскi клiнiчны анкадыспансер вяртаецца да лячэння профiльных пацыентаў


Мiнскi гарадскi клiнiчны анкадыспансер вяртаецца да лячэння профiльных пацыентаў. Аб гэтым стала вядома падчас яго наведвання спiкерам Савета Рэспублiкi Наталляй Качанавай.


 — Квалiфiкаваную медыцынскую дапамогу павiнны атрымлiваць людзi з любымi захворваннямi. Вядома, зараз ва ўсiх на слыху COVID-19, але мы не можам засяроджвацца толькi на адной хваробе. У Мiнску тыя аддзяленнi, якiя былi перапрафiляваны для лячэння хворых на COVID-19, цяпер вяртаюцца да дзейнасцi ў нармальным рэжыме, да выканання сваiх функцыянальных абавязкаў. Сёння я тут, каб праверыць, як выконваецца гэта даручэнне Прэзiдэнта i наколькi дыспансер гатовы да прыёму пацыентаў, — адзначыла падчас наведвання Наталля Качанава.

У Мiнскiм гарадскiм клiнiчным анкалагiчным дыспансеры для лячэння хворых з каранавiруснай iнфекцыяй былi перапрафiляваны два аддзяленнi. 4-ы хiрургiчны корпус дыспансера спынiў сваю дзейнасць як iнфекцыйны яшчэ 22 мая — тут ужо аперыруюць анкалагiчных пацыентаў. Радыялагiчны корпус аднавiў сваю дзейнасць з 1 чэрвеня.

 — Анкалогiя — адно з сур'ёзных захворванняў. Хворыя маюць патрэбу ў дапамозе, i адкладаць яе аказанне нельга, — падкрэслiла старшыня Савета Рэспублiкi. — У дыспансер прыязджаюць людзi з розных рэгiёнаў нашай краiны. Перад медыцынскiмi работнiкамi стаiць вельмi важная задача.

Нагадаем, што калектыў дыспансера пачаў займацца лячэннем пацыентаў, iнфiцыраваных COVID-19, з 31 сакавiка. На працягу некалькiх тыдняў тут шпiталiзавалi пацыентаў з лiку кантактаў першага ўзроўню. Пасля невялiкага перапынку сюды сталi трапляць пацыенты з пнеўманiямi. Трэба дадаць, што пацыенты анкалагiчнага профiлю не засталiся без належнай дапамогi: на перыяд дзейнасцi дыспансера як iнфекцыйнага яны былi перанакiраваныя ў РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя Аляксандрава.

Паводле БелТА

Прэв'ю: news.tut.by

Загаловак у газеце: Дапамога аказваецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».