Вы тут

У Беларусі выпушчаны новы гістарычны атлас


У Беларусі выпусцілі новы гістарычны атлас, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.


«Аддрукаваны і паступіў у продаж новы атлас, распрацаваны РУП «Белкартаграфія» сумесна з вядучымі навукоўцамі краіны на аснове ўнікальнага чатырохтомнага «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» (2009-2018)», — адзначылі ў прэс-службе.

Стваральнікі пастараліся найбольш поўна паказаць гістарычнае мінулае — ад з’яўлення першага чалавека на беларускіх землях да цяперашняга часу. У кожнай з чатырох частак атласа паказаная сацыяльна-эканамічная эвалюцыя грамадства, яго палітычная і ваенная гісторыя, этнічныя працэсы, станаўленне і развіццё рэлігійных адносін.

Першая частка ахоплівае перыяд ад з’яўлення першых людзей на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны XVI стагоддзя, калі ў выніку Люблінскай уніі (1569 г.) Вялікае княства Літоўскае ўвайшло ў склад Рэчы Паспалітай. Другая частка атласа адлюстроўвае перыяд з моманту ўтварэння Рэчы Паспалітай да спынення існавання гэтай дзяржавы ў 1795 годзе. Трэцяя частка прысвечана перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі з 1772 да пачатку 1917 года. У чацвёртай частцы паказаны шлях станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя.

Як распавялі ў «Белкартаграфіі», атлас разлічаны на шырокае кола чытачоў і адрасаваны тым, хто займаецца навуковымі даследаваннямі, арганізацыяй вучэбна-адукацыйных працэсаў у вышэйшых і сярэдне-спецыяльных установах, школах, а таксама падрастаючаму пакаленню, якое хоча спазнаць свет.

Гістарычны атлас аб’ёмам 336 старонак на беларускай мове выпушчаны накладам 1 тыс. асобнікаў. Яго можна замовіць і ў электронным выглядзе.

Прэв'ю: Дзяржкаммаёмасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.