Вы тут

Стала вядома, колькі працягнецца бальнічны ў хворых на лёгкую форму COVID-19


Міністэрства аховы здароўя 21 мая прыняло загад № 557 для ўдасканалення прынятых мер па сучаснай дыягностыцы і лячэнні пацыентаў з COVID-19. На сайце Міністэрства аховы здароўя апублікаваны каментарый да дакумента.


Сярод іншага, загадам удакладнены клініка-лабараторныя крытэрыі ўстанаўлення дыягназу COVID-19. Вызначаны групы пацыентаў, якія падлягаюць лабараторнаму абследаванню, апісаны парадак даследаванні пры выпісцы і пераводзе. Пацыентам з лёгкай і бессімптомнай формай COVID-19 тэставанне праводзіцца на 14-я суткі і пры адмоўным выніку іх выпісваюць. Калі ж у пацыента станоўчы вынік, то закрываць бальнічны ліст будуць на 21-ы дзень.

«У здаровага чалавека ў норме РНК каранавіруса вызначацца не павінна. Адпаведна, калі першасна выяўляецца пацыент (з праявай сімптомаў або без) з наяўнасцю РНК, то гэта сведчыць пра інфікаванне. Пры гэтым, як паказвае практыка, у вялікай колькасці пацыентаў рэшткі РНК-віруса пры ПЦР-дыягностыцы могуць выдзяляцца больш за месяц. Але досвед кітайскіх і іншых навукоўцаў паказвае, што гэта нежыццяздольны вірус, які не здольны інфікаваць кагосьці яшчэ. Усе даследаванні паказваюць, што ўдалося вылучыць і атрымаць жыццяздольны вірус максімум праз 12 дзён ад моманту з’яўлення клінічных сімптомаў. Улічваючы, што бессімптомныя і лёгкія формы ў Беларусі тыпуюцца (многія краіны бессімптомныя формы наогул не лічаць), то паўстае пытанне аб тым, што наяўнасць РНК-віруса не сведчыць аб здольнасці заражаць», - патлумачылі прадстаўнікі ведамства.

Прэв'ю: newgrodno.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».