Вы тут

Памёр прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч


Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янез Качыянчыч памёр 1 чэрвеня пасля працяглай хваробы, паведамляе сайт НАК Беларусі.


Адзін з лідараў еўрапейскага спорту з 2017 года ўзначальваў ЕАК. Раней Янез Качыянчыч кіраваў Алімпійскім камітэтам Славеніі (1991-2014), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (з 2010 года), а таксама з'яўляўся членам МАК, уваходзіў у склад выканкама ЕАК, з 2013 па 2016 гады займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЕАК.

У 2019 годзе ён прыняў удзел у цырымоніях адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.