Вы тут

Хрэсны ход збярэ паломнікаў у дзень памяці Еўфрасінні Полацкай


Хрэсны ход збярэ 5 чэрвеня паломнікаў ля сцен Сафійскага сабора ў дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.


Удзельнікі хроснага ходу пасля Боскай літургіі пройдуць ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігійнага жаночага манастыра. Важнымі кропкамі на шляху руху паломнікаў традыцыйна стануць помнікі Еўфрасінні Полацкай і Мікалаю Цудатворцу, у якіх адбудуцца малебны з ускладаннем кветак.

Памяці святой прысвечаны шэраг духоўна-асветніцкіх праектаў, анлайн-марафоны, відэамарафоны, літаратурныя фэсты і тэматычныя мерапрыемствы, якія запланаваны ў гэты дзень ва ўстановах адукацыі і культуры Полацка.

«Штогод святочныя падзеі, прымеркаваныя да гэтай даты, збіраюць велізарную колькасць вернікаў і паломнікаў з усіх куткоў Беларусі. У гэтым годзе з улікам эпідабстаноўкі ўдзельнікаў свята чакаецца ў разы менш. Пры гэтым усе вочныя мерапрыемствы будуць праходзіць на свежым паветры з захаваннем устаноўленых санітарна-эпідэміялагічных нормаў», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».