Вы тут

Як мода шкодзіць прыродзе


Апошнім часам індустрыя моды адчувае на сабе моцны грамадскі ціск па прычыне сур’ёзнай заклапочанасці захаваннем экалогіі і чысціні навакольнага асяроддзя. Многія дызайнеры і брэнды заяўляюць аб тым, што іх рэчы экалагічна бяспечныя, яны выпускаюць лімітаваныя калекцыі з перапрацаваных матэрыялаў, а таксама актыўна ўдзельнічаюць у дабрачыннасці.


Вытворчыя прадпрыемствы і транспарт, несумненна, наносяць вялікую шкоду навакольнаму асяроддзю. Але ці думалі вы, што ўрон прыродзе наносіцца і тады, калі вы набываеце дзве-тры непрамакальныя курткі рознага колеру, каб апранацца штодзень прыгожа і модна? Пры вытворчасці непрамакальнага верхняга адзення (і абутку таксама) выкарыстоўваюцца поліфтарыраваныя і перафтарыраваныя рэчывы (PFC), якія здольныя адштурхоўваць ваду і бруд. Праблема ў тым, што ў прыродзе гэтыя злучэнні амаль не раскладаюцца, дзесяцігоддзямі забруджваючы глебу. Акрамя таго, некаторыя з іх класіфікуюцца навукоўцамі як канцэрагенныя і шкодныя для фертыльнасці.

Некалькі гадоў таму эколагі забілі трывогу, заклікалі вытворцаў адзення і спажывецкіх тавараў абмежаваць стварэнне прадметаў побыту з высокімі ўзроўнямі небяспечных фторутрымліваючых злучэнняў. Буйныя кампаніі быццам бы пачулі і заявілі аб адмове ад выкарыстання PFC, аднак на справе мала чаго змянілася. На адной з модных выстаў у Еўропе нядаўна высветлілася, што да 80% рэчаў вядомых вытворцаў, такіх як «Columbia», «Patagonia» і «The North Face», утрымліваюць PFC. Акрамя таго, рэчывы з PFC выкарыстоўваліся на міжнародным рынку з пачатку 1950-х гадоў, за гэты час паспелі назапасіцца не толькі ў глебе, але і ў нашых арганізмах. Навукоўцы сцвярджаюць, што сляды хімічных злучэнняў сёння могуць быць выяўленыя ў крыві ледзь не кожнага другога жыхара Зямлі.

Яшчэ адна пакуль нявырашаная праблема, якая датычыць наўпрост сферы моды, — гэта мікрапластык. Гаворка ідзе пра драбнюткія валокны сінтэтычнага палатна фліс (поліэфірны форс) і іншых падобных матэрыялаў, якія адслойваюцца пры мыцці і потым трапляюць у сцёкавыя воды, асядаюць у глебе і вадаёмах. Мікрапластык назапашваецца ў прыродзе, а адтуль пранікае ў арганізм жывёл і чалавека. Наколькі менавіта ён шкодны для жывых істот, навукоўцы яшчэ не прыйшлі да адзінай думкі і пакуль праводзяць лабараторныя даследаванні. Але ўжо дакладна вядома, што мікрачасцінкі гэтыя ўбіраюць у сябе іншыя таксічныя рэчывы і такім чынам атручваюць жывую прыроду.

Некантралюемы шопінг

Там, дзе ёсць попыт, ёсць і прапанова! Ад гэтай кропкі адліку, мабыць, і пачынаецца замкнёнае кола перавытворчасці і спажывецтва, эгаістычнага спажывецтва. Год ад году выдаткі людзей на ўласны гардэроб толькі растуць, і гэта нягледзячы на шырокае распаўсюджанне магазінаў мас-маркет з танным адзеннем. Так, напрыклад, у Германіі, паводле дадзеных за 2018 год, кожная сям'я траціла на набыццё адзення амаль на 110 еўра ў месяц больш, чым гэта было дзесяць гадоў таму. Згодна з той жа статыстыкай, кожная еўрапейская жанчына ва ўзросце 20-40 гадоў купляе каля 60 новых рэчаў штогод.

Буцікі і крамы ў цэнтры горада — гэта дарагая арэнда, якую прадпрымальнікі спрабуюць кампенсаваць высокім коштам тавару. Таму хутка пачалі развівацца такія паслугі, як пакупкі ў інтэрнэце, што гарантавана больш танна. Няма прыгожага будынка на галоўнай вуліцы, арандаваць склад можна і ў прамзоне, няма неабходнасці ў пастаяннай колькасці прадаўцоў на зале, пасылкі фарміруюцца па меры паступлення заявак.

Аднак на самой справе перасылка тавараў павялічыла шкодную нагрузку на навакольнае асяроддзе. Буйныя склады спажываюць вельмі шмат энергіі, што адбіваецца на экасферы. Як правіла, пасылку можна вярнуць, калі рэч не спадабалася ці не падышла. Паводле дадзеных розных служб дастаўкі, кожны трэці пакет вяртаецца, завароты заказаў асобных модных сайтаў складаюць наогул каля 70%. Гэта прыводзіць да перавытворчасці папяровай упакоўкі. Паводле падлікаў эколагаў, шкодны ўплыў у цэлым ад перасылкі тавараў супастаўны з тым, які на навакольнае асяроддзе аказваюць выкіды 166 000 тон .

Залішняе моднае спажыванне вядзе да пастаяннага росту вытворчасці бавоўны. Адным з найбуйнейшых у свеце экспарцёраў тэкстылю з'яўляецца Індыя. У рэгіёне вырошчваецца 6,5 тыс. тон, гэта другая пазіцыя на сусветным рынку. Аднак генетычна мадыфікаванае насенне здольнае даваць ураджай толькі адзін год, на наступны год патрабуецца для пасеваў новае. Генетычна мадыфікаванае насенне бавоўны пры вырошчванні патрабуе вялікай колькасці вады, якой у Індыі здаўна назіраецца недахоп, а штучная ірыгацыя разбурае мясцовыя экасістэмы.

Сёння рэгіёны вытворчасці і рэгіёны асноўнага спажывання прадметаў моды знаходзяцца праз тысячы кіламетраў адлегласці, таму транспарт становіцца істотным фактарам, які ўплывае на экалогію. Напрыклад, у 1960-х гадах каля 90% адзення на амерыканскім рынку было выраблена ў ЗША, цяпер гэта лічба ледзь дасягае 3%.

У краінах СНД прынята лічыць, што сустракаюць па адзежцы. Не дзіўна таму, што наш вулічны натоўп — самы шыкоўна апрануты ў свеце. Калі ў Еўропе большасць грамадзян выглядаюць сціпла, аддаючы перавагу джынсам і кофтам, то ў нас жанчынам заўсёды «няма чаго апрануць» пры перапоўненай шафе. У апошні час многія становяцца ахвярамі шопінг-маніі, не ў сілах справіцца з маніякальнай цягай да пакупак. На думку псіхатэрапеўтаў, гэта сур'ёзная хвароба. Прафесар псіхіятрыі Дональд Блэк упэўнены, што некантралюемы шопінг — адна з частых прычын неўрозаў і іншых сімптаматычных псіхічных растройстваў.

Марыя МАРОЗ


Інфармацыю пра наяўнасць часопіса "Алеся" у кіёску можна знайсці па нумарах: Брэст + 375 162 219838 Віцебск + 375 212 358437 Гомель + 375 232 558813 Гродна + 375 152 569508 Магілёў + 375 222 734102 Мінск і Мінская вобл. + 375 173 272542

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».