Вы тут

93 авіябомбы з пачатку гэтага года абясшкодзілі сапёры ўнутраных войскаў МУС


Толькі ў канцы мінулага тыдня за суткі яны знішчылі 16 такіх выбухованебяспечных знаходак рознага калібру, паведамляе прэс-служба ўнутраных войскаў.


Падчас ачысткі рабочых зон двух авіяцыйных палігонаў на Брэстчыне і Гродзеншчыне вайскоўцы выявілі боепрыпасы, якія не разарваліся. Сапёрна-піратэхнічныя групы вайсковых частак 5526 і 5522, абследаваўшы тэрыторыю, абясшкодзілі 14 авіябомбаў.

У гэты ж дзень у Гомелі на праспекце Кастрычніка смяротны прадмет пры правядзенні земляных работ побач з дзіцячай пляцоўкай каўшом выняў на паверхню экскаватар. Прыбыўшыя на месца сапёры вайсковай часці 5525 вывезлі і знішчылі авіябомбу ФАБ-50 часоў Вялікай Айчыннай вайны на палігоне.

Для знішчэння нямецкай авіяцыйнай бомбы часоў вайны SD-500 у Жлобінскім раёне недалёка ад пасёлка Вірскі прыйшлося праводзіць цэлую аперацыю.

Боепрыпас знайшлі леснікі. Ён тырчаў з зямлі амаль у 100 метрах ад чыгуначнага палатна, якое праходзіла побач Калі сапёры ўнутраных войскаў сталі падымаць бомбу з зямлі, грунт пачаў інтэнсіўна прасядаць і абвальвацца, а яму стала затапліваць вада.

Стала ясна, што сваімі сіламі ўручную падняць яе не атрымаецца. Транспарт жа да месца выяўлення бомбы падагнаць было немагчыма: вакол лес і багністая мясцовасць.

На дапамогу вайскоўцам прыйшлі ўсе тыя ж леснікі. На працягу чатырох гадзін яны рабілі прасеку для праезду транспарту, па якой змог дабрацца толькі франтальны пагрузчык мясцовай будаўнічай арганізацыі. Менавіта з яго дапамогай, прымацаваўшы да каўша рамяні, бомбу ўдалося дастаць з зямлі, вывезці з лесу, а пасля знішчыць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».