Вы тут

Дзяржава будзе кампенсаваць бацькам дзяцей-інвалідаў палову мытных пошлін пры ўвозе легкавых аўто


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 188, якім уносяцца змяненні ва ўказ № 140 ад 10 красавіка 2019 года «Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў». Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, піша прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Згодна з указам, норма аб кампенсаванні 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, распаўсюджваецца таксама і на бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў (папячыцеляў) дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Раней такое кампенсаванне пошлін, падаткаў было прадугледжана для інвалідаў I або II групы, бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў) у шматдзетных сем’ях.

Прэв'ю: interfax.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».