Апрацоўка клубніц ёдам праводзіцца з мэтай павышэння ўраджаю і паляпшэння смаку ягад.
У 10 літраў вады (посуд не павінен быць металічны) ка́паюць 15 кропель ёду, размешваюць драўлянай палачкай і паліваюць пад кожны куст, калі глеба вільготная (пасля дажджу ці пасля добрага паліву). Пры гэтым трэба старацца не трапляць ёдным растворам на лісце — напрыклад, паліваць пасля стрыжкі клубніц. Як правіла, пасля такой апрацоўкі жукі на працягу двух гадоў не зазіраюць на гэтую тэрыторыю.
Яшчэ можна добра апрацаваць такім растворам усю будучую плантацыю, перад тым як высаджваць клубніцы: сёння палілі, а праз тры-чатыры дні смела можна саджаць. Тады і ў каранёў апёкаў не будзе ў выпадку перадазіроўкі ёду.
Ірына ТАМКОВІЧ
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.