Мой бацька Юрый Філарэтавіч Кірэеў нарадзіўся ў пачатку мінулага стагоддзя — у лютым 1908-га, паспяхова скончыў школу. У інстытут, праўда, паступіць не змог, бо ў той перыяд (аб ім згадвае А. Салжаніцын у даследаванні «Дзвесце гадоў разам») на вучобу прымалі дзяцей рабочых і сялян, а тата быў сынам бухгалтара і хатняй гаспадыні. Да таго ж з яўрэяў...
Зрэшты, відаць, праўду кажуць, што часам не было б і шчасця, ды няшчасце падмагло: у час вучобы на аграмеліярацыйных курсах тата пазнаёміўся з мамай, ажаніўся... Падчас службы ў войску скончыў так званы ШМАС (школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў), дэмабілізаваўся ў званні старшыны. Да вайны працаваў па спецыяльнасці, гадаваў дзяцей — мяне і сястру...
Летам 1941-га тату прызвалі ў дзеючую армію. Служыць яму давялося ў авіяцыі — весці ў тым ліку паветраную разведку за лініяй фронту, а гэта значыць, фатаграфаваць найбольш важныя ваенныя аб'екты, размяшчэнні тэхнікі і нямецкіх сіл. Падчас гэтых здымкаў наш самалёт-разведчык амаль заўсёды трапляў пад шквальны варожы абстрэл, але выконваў пастаўленыя баявыя задачы...
Мой тата меў узнагароды, дайшоў да Берліна. І ўжо там здымаў сяброў-таварышаў — пераможцаў.
...Дасылаю некалькі здымкаў з тых, што захаваліся ў нашым сямейным архіве. Магчыма, нехта з жыхароў Беларусі пазнае на іх сябе альбо сваіх родных і ўспомніць шчаслівы май 1945-га.
Валерый Юр’евіч Кірэеў, сын салдата
г. Масква
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.