Вы тут

У Гродне міліцыянер выратаваў бяздомнага


Здарэнне адбылося 5 мая. Прапаршчык міліцыі Сяргей Піліпчык нёс службу па ахове Генеральнага консульства Польшчы. Раптам ён убачыў, што з аднаго з дамоў, размешчаных непадалёк, ідзе дым. Міліцыянер паведаміў пра ўбачанае ў дзяжурную частку і накіраваўся да месца пажару.


— Дом гэты аказаўся закінутым, — паведамілі ў Дэпартаменце аховы МУС. — Унутры яго Сяргей Піліпчык убачыў разведзенае вогнішча. Побач з ім спаў мужчына. Мяркуючы па знешнім выглядзе, там быў бяздомны. Полымя ўжо дайшло да матраца, на якім ляжаў чалавек, пачынала тлець і яго вопратка. Прапаршчык міліцыі выцягнуў небараку на свежае паветра і неадкладна выклікаў хуткую дапамогу.

Тое, што міліцыянер падаспеў на дапамогу, уратавала бяздомнаму жыццё. Медыкі дыягнаставалі нязначнасць апёкаў, аказалі першую дапамогу. Шпіталізацыя не спатрэбілася.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».