Вы тут

У месцах адпачынку сёлета зарэгістравана ўжо больш за сто злачынстваў


Нягледзячы на тое што гэтай вясной прырода мала радавала беларусаў добрым надвор'ем, у месцах адпачынку сёлета зарэгістравана ўжо больш за сто злачынстваў.


— На жаль, адпачынак на беразе вадаёмаў для многіх людзей звязаны з распіццём алкагольных напояў ці піва, што ў зонах адпачынку і на пляжах катэгарычна забаронена, — адзначыў намеснік начальніка арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Гарохаў. — Гэта адміністрацыйнае правапарушэнне, якое цягне за сабой штраф у памеры да васьмі базавых велічынь. І між іншым такія выпадкі складаюць каля траціны ўсіх зарэгістраваных парушэнняў. Але купанне і спіртное несумяшчальныя — гэта адна з самых распаўсюджаных прычын гібелі на вадзе.

Таксама ў месцах адпачынку нярэдкія выпадкі выкрадання веласіпедаў, мабільных тэлефонаў, кашалькоў. Сярод іншых распаўсюджаных парушэнняў — паркоўка, купанне і развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах. Напрыклад, аматарам пасмажыць шашлыкі на такой тэрыторыі давядзецца раскашэліцца на 12 базавых велічынь, а «несанкцыянаваным» купальшчыкам — на суму да трох.

— Сумесна з падраздзяленнямі МНС, Таварыства ратавання на водах і прыродаахоўнымі арганізацыямі плануецца праводзіць сістэматычныя рэйды, звяртаючы асаблівую ўвагу на месцы адпачынку, размешчаныя паблізу сталіцы і абласных цэнтраў, бо там канцэнтруецца найбольшая колькасць людзей, — дадаў Сяргей Гарохаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Адпачынак без «прыгод»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…