Вы тут

У Барысаўскім раёне двое прыяцеляў угналі «Жыгулі» ў сабутэльніка


З заявай аб угоне транспартнага сродку ў праваахоўныя органы звярнуўся 57-гадовы ўладальнік аўтамабіля ВАЗ-2104. Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Бродаўка Барысаўскага раёна.


У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку ўстанавілі, што злачынства здзейснілі 41-гадовы і 56-гадовы жыхары раёна.

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, у той дзень пацярпелы прыехаў у госці да сваёй знаёмай, дзе яны ўжывалі спіртныя напоі. Гаспадыня дома прапанавала далучыцца да стала свайго суседа. Аднавясковец з задавальненнем прыняў запрашэнне, прыхапіўшы з сабой прыяцеля.

Ладна падпіўшы, дваім запрошаным таварышам захацелася пакатацца на машыне, якой ні ў першага, ні ў другога не было. Аднак яны ведалі, што транспартны сродак быў у прыезджага госця. Перамясціўшыся ўсе разам на вуліцу, прыяцелі сталі настойваць на паездцы, аднак уладальнік быў катэгарычна супраць. Іх не спыніла ні адмова, ні выпітае. Ударыўшы гаспадара некалькі разоў, каб ён ім не перашкаджаў, прыяцелі селі ў салон аўто і сталі важдацца з замком запальвання. Завесці без ключоў патрыманую машыну зламыснікам не склала вялікай працы. На ўгнаных «Жыгулях» таварышы накіраваліся ў суседнюю вёску. Пабыўшы там непрацяглы час, вярнуліся назад і пакінулі аўтамабіль непадалёк ад месца ўгону.

Тым не менш прагулка на чужым транспартным сродку для двух прыяцеляў скончылася крымінальнай справай за выкраданне транспартнага сродку з ужываннем гвалту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: unn.com.ua

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.