Вы тут

Работы юных мастакоў на тэму экалогіі прадстаўленыя ў НММ


Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем прадстаўляе выставу лепшых работ VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце», перадае БЕЛТА са спасылкай на музей.


Мэта конкурсу — умацаванне міжнародных культурных сувязей і падтрымка адораных дзяцей. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 27 краін. «Юныя мастакі з розных куткоў свету звярнуліся да праблем экалогіі. Іх работы раскрываюць уплыў дзейнасці чалавека на змяненне клімату, адлюстроўваюць уклад кожнага з нас у вырашэнне экалагічных праблем, знаёмяць з унікальнай разнастайнасцю жывой прыроды», — расказалі ў музеі.

Выстава будзе экспанавацца ў НММ да 14 чэрвеня.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».