У нашай краiне шмат таленавiтых юнакоў i дзяўчат. Яны займаюцца i музыкай, i танцамi, i маляваннем... Шмат хто з iх дасягае вялiкiх вышынь не толькi на ўзроўнi Беларусi, але i на сусветнай арэне. Вось, напрыклад, спартсмены-школьнiкi. Навучэнцы Мiнскага дзяржаўнага гарадскога вучылiшча алiмпiйскага рэзерву расказалi пра сябе i ўласныя поспехi. Як праходзяць трэнiроўкi? Колькi часу застаецца пасля iх i вучобы на сям'ю, iнтэрнэт i сяброў?
Адзiнаццацiкласнiца Дар'я Марусава ўжо на працягу чатырох гадоў займаецца веславаннем на каноэ. У гэты вiд спорту яна прыйшла не сама. У школе, у якой вучылася, трэнеры хадзiлi па класах i прапаноўвалi дзецям запiсацца да iх.
— Выбралi мяне i маю найлепшую сяброўку. Але тая адмовiлася, калi даведалася, што ад веславання будуць шырокiя плечы! А я пайшла i моцна ўцягнулася. Стала зразумела, што спорт — гэта маё ўсё, — кажа Даша.
У дзяўчыны шэсць трэнiровак у тыдзень. Часам яны могуць доўжыцца па чатыры гадзiны. Па яе словах, час на тэлефон яна знаходзiць заўсёды, гэтаксама як i на сяброў, таму што амаль усе знаёмыя займаюцца разам з ёй веславаннем.
— Маё самае высокае дасягненне ў спорце — шостае месца на юнацкiх Алiмпiйскiх гульнях 2018 года, якiя праходзiлi ў Аргенцiне ў Буэнас-Айрэсе. А неўзабаве стала майстрам спорту.
Анастасii Сувалавай 16 гадоў, дзевяць з якiх яна займаецца сiнхронным плаваннем. Гэта пераважна камандны вiд спорту, але ёсць i такiя дысцыплiны, як сола i дуэт.
Каманда, у якой выступае дзяўчына, з'яўляецца прызёрам чэмпiянатаў, першынстваў Беларусi, што адбываюцца кожны год. У 2019-м на чэмпiянаце Еўропы, якi праходзiў у Празе, iх каманда заняла чацвёртае i пятае месцы па дзвюх дысцыплiнах. А на чэмпiянаце свету ў Паўднёвай Карэi наша зборная ўвайшла ў топ-10.
— Трэнiроўкам я аддаю вельмi шмат часу. Калi няма збораў, хаджу яшчэ i ў вучылiшча, i атрымлiваецца ў дзень па сем-восем гадзiн такой агульнай падрыхтоўкi. А калi зборы, то там час зусiм не абмежаваны. Бывала, што адна трэнiроўка доўжылася з сямi ранiцы i да пяцi вечара, — расказвае Анастасiя. — На тэлефон час ёсць, пакуль едзем у аўтобусе, але вельмi мала. На сяброў застаецца толькi адзiн выхадны — нядзеля, у якi трэба яшчэ паспець выспацца, зрабiць усе ўрокi, аднавiцца. Асабiста ў мяне рэдка атрымлiваецца сустрэцца з сябрамi, таму што сiл часам проста няма.
17-гадовы Арцём Валуцкi займаецца канькабежным спортам на працягу васьмi гадоў. Спачатку вынiкаў не было, але пасля зацятых трэнiровак пайшла чарада перамог.
— З новага: летась быў трэцiм на чэмпiянаце Еўропы ў Польшчы. На чэмпiянаце свету ў Iталii заняў другое месца. Сёлета на спаборнiцтвах не выступаў, таму што ўлетку была траўма. Пасля такога часам знiкае матывацыя. Але спартсмены i iх трэнеры — псiхолагi. Мы шмат чытаем рознай лiтаратуры, каб падтрымлiваць не толькi фiзiчную форму, але i душэўную, — падзялiўся юнак.
Са слоў Арцёма стала зразумела, што канькабежны спорт — гэта не так ужо i проста. На трэнiроўках ён разам з iншымi займаецца цяжкай i лёгкай атлетыкай, веласпортам. Па трасе каля 200—250 кiламетраў праязджаюць за сем-восем гадзiн. А ўлетку, калi няма лёду, спартсмены выходзяць на дарогу на адмысловых ролiках.
— Трэнiроўкi пачынаюцца з васьмi ранiцы, потым я еду ў вучылiшча, а пасля заняткаў зноў вяртаюся да трэнiровак — з 16.30 да 21.00. Калi дабiраюся дадому, рабiць ужо нiчога не хочацца. Тэлефонам карыстаюся, калi знаходжуся ў дарозе, зрэдку падчас вучобы. Думаю, у ХХI стагоддзi без гаджэта нам ужо нiяк. Па выхадных iмкнуся знаходзiць час для родных i сяброў.
Святлана ЛАЖЭВIЧ, вучанiца 11 класа СШ № 54 г. Мiнска
Фота дадзены героямi артыкула
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.