Вы тут

Двары ў Мінску «прыбiраюцца» да лета


Падчас месячнiка па азеляненнi двароў у Мiнску пасаджана больш як сем тысяч дрэў, 25 тысяч кустоў i 230 тысяч кветак, адноўлены газоны. Летам каля дзiцячых пляцовак з’явяцца дэкаратыўныя агароджы. Пра гэта расказала Настасся ВАРАБ’ЁВА, намеснiк генеральнага дырэктара па добраўпарадкаваннi, санiтарным утрыманнi жыллёвага фонду i рабоце з насельнiцтвам ДА «Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка».


Фота: citydog.by

Бягучы рамонт аб’ектаў добраўпарадкавання сёлета запланаваны на 580 дваровых тэрыторыях, запланаваны таксама бягучы рамонт удасканаленых пакрыццяў дваровых праездаў i пешаходных дарожак.

На рамонт сталiчных двароў сёлета выдзелена 3,8 мiльёна рублёў. Актыўны ўдзел у добраўпарадкаваннi прымаюць i жыхары, ад якiх пералiчана 372 тысячы рублёў.

У асноўным людзi ўкладаюць сваю працу i грошы ў добраўпарадкаванне дзiцячых пляцовак i азеляненне. Больш за пяць тысяч дрэў i шэсць тысяч кустоў пасадзiлi за грошы ўласнiкаў. Калi жыхары хочуць пасадзiць дрэвы цi кусты самастойна, то месцы для азелянення неабходна ўзгадняць з камунальнiкамi, каб вытрымаць нормы адлегласцi ад будынкаў i знаходжання камунiкацый. Кветкi можна саджаць без спецыяльнага дазволу, падкрэслiла спецыялiст.

Актыўна ўдзельнiчаюць мiнчане i ў абсталяваннi месцаў для захоўвання ровараў — з iх дапамогай зроблена 23 велапаркоўкi.

Згодна са схемай па абыходжаннi з адходамi вызначаны парадак збору смецця ад жыхароў прыватнага сектара толькi з кантэйнераў. Людзям выдадзена ўжо больш як 18 тысяч 120-лiтровых пластыкавых еўракантэйнераў для камунальных адходаў i другаснай сыравiны (два на падворак). Да канца года жыхары атрымаюць яшчэ звыш 13 тысяч кантэйнераў.

На смеццявозах з’явяцца каляровыя наклейкi з янотамi з надпiсам «Чысты горад пачынаецца з цябе. Сарцiруйце адходы». На наклейках на кантэйнерных пляцоўках будзе змешчаная iнфармацыя пра вiды збiраемых адходаў, кантакты арганiзацыi, якая iх вывозiць, i нават QR-код.

Iрына СIДАРОК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.