Вы тут

Урад Беларусі адпраўлены ў адстаўку


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб адстаўцы дзеючага складу ўрада. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.


Як паведамлялася, прапановы па новым складзе ўрада ў першай палове дня 3 чэрвеня былі абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.