Вы тут

Як Бялынічы рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства?


Сёння амаль увесь 10-тысячны горад ператварыўся ў вялiкую будоўлю. Работы па падрыхтоўцы да XXVII Дня беларускага пiсьменства тут пачалiся яшчэ ў вераснi мiнулага года, калi старшыня мясцовага райвыканкама Васiль Захаранка атрымаў вымпел аб перадачы права на правядзенне свята ад кiраўнiка выканаўчай улады Слонiма Генадзя Хомiча. Бялынiчы сталi чацвёртым горадам у Магiлёўскай вобласцi, куды завiтае згаданае культурна-асветнiцкае свята, пасля Мсцiслава, Шклова i Быхава.


Гэты населены пункт нездарма называюць горадам «белых начэй». У летапiсных крынiцах Бялынiчы згадваюцца ў 1577 годзе, але iх гiсторыя пачынаецца на некалькi стагоддзяў раней. Iснуе легенда, што ў 1240 годзе, калi хан Батый захапiў Кiеў, некалькi манахаў узялi з сабой старадаўнюю вiзантыйскую iкону i спачатку па Дняпры, а потым па Друцi прыплылi да высокай гары, парослай лесам. На гэтым узвышшы яны заснавалi манастыр з царквой у гонар Святога прарока Iллi. Ад iх iконы iшло такое свячэнне, што нават ноччу было светла, як днём. Таму i месца сталi называць сугучна са словазлучэннем — «белыя ночы».

На жаль, цудатворная iкона знiкла падчас Вялiкай Айчыннай вайны з iншымi каштоўнымi музейнымi рарытэтамi, якiя захоўвалiся ў Магiлёве. Няма ўжо i манастыра, ён быў знiшчаны ў савецкiя гады. Але адраджэнне ўжо пачалося. Як паведамiў настаяцель храма iконы Бялынiцкай Божай Мацi Сергiй Маслаў, ужо закладзены падмурак каплiцы на Iльiнскай гары, той самай, дзе калiсьцi стаяла царква. Аб тым, што Бялынiчы пад аховай нябеснай заступнiцы, сведчыць i такi факт: тут апошнiм часам стала адбывацца шмат цудаў. Бацюшка згадаў, як некалькi гадоў таму ён з жыхарамi на Вялiкдзень назiраў на небе выразную выяву трохкупальнага храма. А сёлета падчас хрэснага хода з Магiлёва ў Бялынiчы з iконай Бялынiцкай Божай Мацi да вернiкаў нечакана далучыўся бусел. Птушка, якая сiмвалiзуе сабой чысцiню, а таксама незалежную i духоўна багатую Беларусь.

— Менавiта дзякуючы пiсьменнасцi людзi даведалiся пра веру i Бога, — падкрэслiў значнасць свята айцец Сергiй. — А Iльiнская гара — святое месца для кожнага мясцовага жыхара. Гэта — сэрца нашага роднага горада. Адсюль пайшлi Бялынiчы! Праваслаўная каплiца на Iльiнскай гары — гэта духоўны помнiк нашым продкам, людзям, якiя ўзводзiлi тут манастыр, i тым, хто прыходзiў на паклон да цудатворнай iконы Бялынiцкай Божай Мацi.

Дарэчы, за дабрачынцаў, якiя падтрымаюць будаўнiцтва каплiцы, у храме будуць узносiцца малiтвы аб здароўi. Разлiковы рахунак для ахвяраванняў на яе будаўнiцтва можна знайсцi на сайце храма.

Знамянальна, што ў горад вернецца з Магiлёва i захаваная фрэска з разбуранага манастыра. Дагэтуль яна знаходзiлася ў абласным мастацкiм музеi iмя П. Масленiкава. За сродкi ахвяравальнiкаў робiцца таксама спiс цудадзейнай iконы Бялынiцкай Божай Мацi. I фрэска, i iкона зоймуць пачэснае месца ў Бялынiцкiм раённым мастацкiм музеi, якi сёння перажывае iстотную трансфармацыю.

— Музей павялiчыцца практычна ў два разы, з'явiцца некалькi экспазiцыйных залаў, прысвечаных творчасцi Вiтольда Каятанавiча Бялынiцкага-Бiрулi, гiсторыi Бялынiцкага краю, а таксама духоўнасцi. Там i размесцiцца спiс цудатворнай iконы, — адзначае намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры, а таксама Нацыянальнага мастацкага музея i асабiста яго кiраўнiка Уладзiмiра Пракапцова вядзецца рэстаўрацыя 27 работ Бялынiцкага-Бiрулi. Практычна завершана рэстаўрацыя фрэскi, выратаванай пры зносе манастыра. Апошняя i спiс цудатворнага абраза Бялынiцкай Божай Мацi стануць жамчужынамi экспазiцыi новага музейна-адукацыйнага цэнтра. У будучым мы плануем зрабiць бялынiцкi музей фiлiялам магiлёўскага. Гэта аб'яднае i калекцыi, i навуковых супрацоўнiкаў. Новыя экспазiцыйныя плошчы будуць прадстаўлены ў сучасным фармаце.

Новае жыццё атрымаюць таксама Дом культуры, бiблiятэка i шмат iншых сацыяльна значных аб'ектаў Бялынiч. На ўсiх гэтых пляцоўках штодзённа вядуцца работы.

— Пачынаючы з верасня рэгулярна праводзяцца пасяджэннi каардынацыйнага штаба, што дазволiла максiмальна аператыўна падрыхтаваць праекты, прайсцi экспертызы i зрабiць ужо шэраг аб'ектаў, — канстатуе Валерый Малашка. — Напрыклад, да 9 мая цалкам была зроблена алея герояў у Лiпавым гаi — цэнтральным парку горада, рэканструяваны мемарыял воiнам Вялiкай Айчыннай вайны, прыведзены ў парадак вадаём, зроблена веладарожка.

У 80-я гады ў Бялынiчах быў пабудаваны вялiкi кiнатэатр, плошчы якога цалкам не выкарыстоўвалiся. Цяпер ён стане больш функцыянальным i цiкавым для гараджан. Сюды ўжо пераехала бiблiятэка, якая знаходзiлася ў не адпавядаючым сучасным патрабаванням драўляным будынку. Пад дахам кiнатэатра, па сутнасцi, з'явiцца сучасны медыяцэнтр, дзе будзе i бiблiятэка для сямейнага чытання, i iнтэрнэт, i вiдэазала — усё для таго, каб адпачыць там з карысцю.

Шмат увагi аддаецца спартыўным аб'ектам. Новыя абрысы набывае стадыён у гарадскiм парку. Для людзей, якiя вядуць актыўны лад жыцця, там з'явяцца варкаўт-пляцоўка, пляцоўкi для гульнi ў валейбол i баскетбол, будзе адрамантавана футбольнае поле.

Больш сучасным i зручным для жыцця стане i сам горад. Сёння на вачах мяняецца яго iнфраструктура, добраўпарадкуюцца вулiцы, робяцца тратуары i веладарожкi, мяняецца асвятленне, фасады будынкаў. У горадзе не было нiводнай плошчы, дзе можна было б правесцi маштабнае мерапрыемства. I цяпер у пошуках зручнага месца вывучаецца гарадская прастора. Найбольш прымальны варыянт — плошча каля музея.

Фiнансаванне будаўнiчых i рэканструкцыйных работ вядзецца адначасова з некалькiх крынiц: абласнога i раённага бюджэтаў, а таксама бюджэтаў раённых прадпрыемстваў i арганiзацый.

— Зараз акцэнт робiцца на вулiцы i тратуары, — заўважае намеснiк старшынi Бялынiцкага райвыканкама Дзмiтрый Давыдаў. — Шмат будаўнiчых арганiзацый сёння працуе на вулiцах Мiчурына, Савецкай, Калiнiна, Горкага, Целешава. Адзiн з асноўных аб'ектаў — гэта, вядома, музей. Яго рэканструкцыяй займаецца магiлёўская арганiзацыя «Прамжылбуд». Яна ж працуе i ў iнтэрнаце па вулiцы Мiчурына, якi рэканструюецца пад арэнднае жыллё — ствараецца 59 кватэр. Паралельна рамантуюцца будынкi кiнатэатра, пошты, райвыканкама, банка, суда, аўтавакзала i iншыя. Бялынiчы iстотна зменяцца да свята.

— У асноўным аб'екты павiнны быць уведзены да 1 жнiўня. I пакуль мы ўкладваемся ў графiк, — дадае старшыня Бялынiцкага райвыканкама Васiль Захаранка. — Сёння на рамонце вулiц i будынкаў задзейнiчана шмат розных субпадрадчыкаў. Дзень беларускага пiсьменства — вельмi важная падзея для горада, таму i падрыхтоўка да яго вядзецца маштабная. Для нас — вялiкi гонар прымаць свята, а заадно i добрая магчымасць падцягнуць Бялынiчы да больш высокага ўзроўню, зрабiць горад зручным для жыхароў. Яны, дарэчы, прымаюць непасрэдны ўдзел у гэтай справе, паколькi працуюць на раённых прадпрыемствах, якiя задзейнiчаны на падрыхтоўцы да свята.

Гораду белых начэй i радзiме знакамiтага мастака Вiтольда Бялынiцкага-Бiрулi дакладна будзе чым зацiкавiць гасцей культурна-асветнiцкага свята.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота Святланы МАГIЛЕЎЧЫК i з архiва храма iконы Бялынiцкай Божай Мацi

Загаловак у газеце: Музей, каплiца, фасады...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».