Вы тут

Цяпер атрымаць наяўныя можна з картак у крамах


З заўтрашняга дня гэту аперацыю можна ажыццявiць у вёсках, а з першых дзён 2022 года — па ўсёй краiне

Пашыраюцца магчымасцi выкарыстання банкаўскiх плацежных картак i ўзмацняецца абарона iнтарэсаў iх трымальнiкаў. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай праўлення Нацбанка. Пра асноўныя моманты, прапiсаныя ў дакуменце, спецыялiсты Нацбанка расказалi на вiдэабрыфiнгу. У нашай краiне за першы квартал бягучага года вырасла колькасць банкаматаў, iнфакiёскаў i плацежных тэрмiналаў, а банкi ў пандэмiю iмкнуцца скарацiць асабiстую прысутнасць клiентаў у аддзяленнях.


Фота severpost.ru

Абнаяўлiваць — права, а не абавязак банкаў

З 5 чэрвеня 2020 года выдача наяўных грашовых сродкаў трымальнiкам картак можа ажыццяўляцца ў арганiзацыях гандлю i сэрвiсу, размешчаных у сельскай мясцовасцi, малых гарадскiх паселiшчах, а таксама па-за населенымi пунктамi, удакладнiла начальнiк Галоўнага ўпраўлення плацежнай сiстэмы i лiчбавых тэхналогiй Нацыянальнага банка Таццяна Рускевiч. З 1 студзеня 2022 года гэта паслуга можа аказвацца на ўсёй тэрыторыi краiны.

Выдача наяўных грашовых сродкаў у арганiзацыях гандлю (сэрвiсу) трымальнiкам картак будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем касавага абсталявання пры наяўнасцi дастатковай сумы грашовых сродкаў на рахунку, доступ да якога забяспечваецца карткай, а таксама дастатковай для выдачы сумы наяўных грашовых сродкаў, якая можа быць праведзена праз касавае абсталяванне.

Спецыялiст асобна падкрэслiла, што выдача наяўных у крамах па картках будзе правам, а не абавязкам банкаў i арганiзацый гандлю i сэрвiсу. Паводле яе слоў, падчас работы над праектам пастановы высветлiлася, што многiя банкi былi зацiкаўлены ў прадастаўленнi такога сэрвiсу. Цяпер яны рыхтуюцца да таго, каб даць такую паслугу сваiм клiентам, але аб канкрэтнай колькасцi банкаў i арганiзацый казаць пакуль яшчэ рана.

Без улiку курсавых рознiц

Акрамя таго, урэгулявана пытанне адлюстравання па рахунку аперацыi, здзейсненай у беларускiх рублях пры выкарыстаннi карткi, разлiк па якой ажыццяўляецца пры ўдзеле замежнага банка. Напрыклад, безнаяўны плацеж за паслугу аўтамабiльнай перавозкi з дапамогай выкарыстання сэрвiсу Яндэкс.Таксi, Ubеr або плацеж за тавар, работу, паслугу, якiя рэалiзуюцца ў арганiзацыi гандлю (сэрвiсу), што знаходзiцца за межамi нашай краiны, цана на якiя паказана ў беларускiх рублях.

Усе аперацыi, якiя здзяйсняюцца ў беларускiх рублях, будуць адлюстроўвацца па рахунку, доступ да якога забяспечваецца карткай, у беларускiх рублях у суме, роўнай цане тавару, працы, паслугi, без улiку курсавых рознiц, якiя ўзнiкаюць пры разлiках па такiх аперацыях за кошт удзелу ў ланцужку разлiку замежнага банка.

Iмгненнае iнфармаванне

Уводзяцца дадатковыя патрабаваннi да банка-эмiтэнта, накiраваныя на забеспячэнне паўнаты i своечасовасцi давядзення iнфармацыi, звязанай з аказаннем банкаўскiх паслуг.

У прыватнасцi, у выпадку змены «адчувальных» умоў дагавора аб выкарыстаннi карткi (крэдытнага дагавора), такiх як пералiк i памеры ўзнагароджанняў, якiя бяруцца з клiента, i наяўнасцi абавязкаў уводзiцца дадатковае патрабаванне да банка-эмiтэнта апавяшчаць клiента аб такiх зменах з выкарыстаннем толькi электронных каналаў iнфармавання.

Банкi павiнны паведамляць клiентам аб такiх зменах з выкарыстаннем iндывiдуальнага электроннага канала iнфармавання: гэта могуць быць SMS-паведамленне, рush-апавяшчэнне, iнфармацыя, накiраваная з дапамогай выкарыстання месенджараў, электроннай пошты, iнтэрнэт-банкiнгу, мабiльнага банкiнгу.

Акрамя таго, зараз у фiзiчнай асобы з'яўляецца рэальнае права атрымаць свае грошы назад абсалютна без праблем, калi з карткi без яго ведама знялi грошы. Уводзiцца патрабаванне аб бясплатнай падачы i разглядзе заявы трымальнiка карткi банкам-эмiтэнтам у выпадку пакрыцця клiенту — фiзiчнай асобе — спiсаных грашовых сродкаў па аперацыях, не санкцыянаваных трымальнiкам карткi.

Банкаматаў менш не становiцца

Цiкава, а хто першы пачне даваць гатоўку ў крамах? Начальнiк упраўлення электронных плацежных iнструментаў Галоўнага ўпраўлення плацежнай сiстэмы i лiчбавых тэхналогiй Нацбанка Вольга Антановiч растлумачыла, што для рэалiзацыi гэтага сэрвiсу банкам трэба ў першую чаргу спачатку распрацаваць праекты дадатковага пагаднення да дагавораў эквайрынгу з арганiзацыямi гандлю i сэрвiсу, а таксама дапрацаваць праграмнае забеспячэнне плацежных тэрмiналаў.

Адказваючы на пытанне аб тым, як прыняцце пастановы № 155 адаб'ецца на колькасцi банкаматаў i iнфакiёскаў, Вольга Антановiч растлумачыла, што банкi размяшчаюць iнфраструктуру, зыходзячы з прагназуемай колькасцi аперацый i планаваных выдаткаў на абслугоўванне прылад. «Банкi разлiчваюць магчымы эканамiчны эфект i з улiкам яго прымаюць рашэнне аб мэтазгоднасцi ўстаноўкi альбо дэмантажу прылад самаабслугоўвання. Мы лiчым, што пры ўкараненнi сэрвiсу выдачы наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем картак у арганiзацыях гандлю i сэрвiсу банкi змогуць больш рацыянальна выкарыстоўваць iснуючую праграмна-тэхнiчную iнфраструктуру», — сказала Вольга Антановiч.

Паводле iнфармацыi Нацбанка, у I квартале колькасць банкаматаў у Беларусi вырасла на 42 адзiнкi — да 4 336, iнфакiёскаў стала больш на 32, iх цяпер 3112. Плацежных тэрмiналаў у краiне 173 549 (прырост больш чым на 300 адзiнак). «Такiм чынам, мы бачым, што iнфраструктура банкаў не скарачаецца, а наадварот, колькасць абсталявання павялiчваецца», — заявiла спецыялiст.

Мiнiмум асабiстай прысутнасцi ў банках

Прадстаўнiкi фiнансавага рэгулятара таксама распавялi, як банкi працуюць у цяперашняй эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi i як змянiлася колькасць безнаяўных аперацый.

У першым квартале гэтага года доля безнаяўных плацяжоў вырасла на 4,4 працэнтнага пункта — да 49,3 %. Па вынiках студзеня—сакавiка мiнулага года гэты паказчык складаў 44,4 %. Нацбанк мяркуе, што доля безнаяўных разлiкаў будзе i ў далейшым павялiчвацца.

Таццяна Рускевiч дадала, што Нацыянальным банкам прыняты максiмальна магчымыя меры для таго, каб вызвалiць насельнiцтва ад асабiстай прысутнасцi ў банках, каб клiенты маглi дыстанцыйна забяспечваць усе плацежныя патрабаваннi. «Усе паслугi можна атрымлiваць ад банкаў у тым зручным фармаце, якi дазваляе заставацца дома. Мы спадзяёмся, што доля безнаяўных разлiкаў будзе павялiчвацца».

Раней Нацбанк з-за пандэмii рэкамендаваў банкам аўтаматычна падаўжаць тэрмiны дзеяння картак. Рэгулятар таксама папрасiў банкi вырашыць пытанне з устаноўкай больш сучасных плацежных тэрмiналаў, якiя знаходзяцца ў iх на эквайрынгавым абслугоўваннi ў арганiзацыях гандлю i сэрвiсу. Рэгулятар тлумачыў, што ва ўмовах напружанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi сталi паступаць звароты пакупнiкоў, якiя скардзiлiся на тое, што iм даводзiцца перадаваць карткi ў рукi касiру, каб зрабiць аплату. Пытанне вырашылася на карысць спажыўцоў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.